Лу́іс I (; ,  — , ) — кароль Іспаніі з 15 студзеня па 31 жніўня 1724 года, старэйшы сын Філіпа V ад першага шлюбу. Першы Бурбон, які нарадзіўся ў Іспаніі.

20 студзеня 1722 года ва ўзросце 14 гадоў ажаніўся з дачкой Філіпа II Арлеанскага, Луізай Елізаветай; шлюб апынуўся бяздзетным.

Праз два гады Філіп V, які пакутаваў ад «меланхоліі», адрокся ад прастола на карысць Луіса, які, аднак, не паспеў прыступіць да кіравання краінай, сканаўшы ўсяго праз 7 месяцаў ад воспы, праз тыдзень пасля сямнаццатага дня нараджэння.

Пасля смерці сына Філіп вярнуўся на прастол.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі іспанскія Катэгорыя:Іспанскія Бурбоны Катэгорыя:Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве Катэгорыя:Памерлі ад воспы Катэгорыя:Пахаваныя ў Эскарыяле