Бітва пад Мсціславам адбылася 4 лістапада 1501Дата 1502 года (Ткачоў), відавочна, памылковая. Сустракаецца прывязка бітвы да дня 14 лістапада (Разін). года ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў.

Перадумовы У другой палове 1501 года вялікі князь маскоўскі Іван III прадпрыняў наступ на ўсходзе Беларусі, карыстаючыся адсутнасцю ў ВКЛ вялікага князя Аляксандра, які быў выбраны каралём польскім і выехаў у Польшчу.

Бітва Групоўка маскоўскіх войскаў была сканцэнтравана ў Старадубе, дзе акрамя войскаў мясцовых князёў Сямёна Старадубскага і Васіля Шамячыча, былі сабраны войскі на чале з вялікакняжацкімі ваяводамі князямі Аляксандрам Растоўскім, Сямёнам Варанцовым і інш. Каб паспрыяць маскоўскаму наступленню на Смаленск, яны былі накіраваны на Мсціслаў, куды падышлі 4 лістапада 1501 года. Насустрач ім з горада выйшлі войскі ВКЛ на чале з князём Міхаілам Заслаўскім і ваяводам Астафеем Дашкевічам.

У бітве перамаглі маскоўскія войскі. Паводле маскоўскіх крыніц, было забіта 7 тысяч чалавек з літоўскага войска, што з’яўляецца відавочным перабольшваннем. Рэшткі літоўскага войска, страціўшы ўсе сцягіВолкаў., на чале з князем Заслаўскім замкнуліся ў замку. Праз упартае супраціўленне абаронцаў, узяць Мсціслаў маскоўскія войскі не здолелі і пасля спалення пасадаў і спусташэння ваколіц горада адышлі назад з вялікім палонам.

Літаратура М. А. Ткачёв. Мстиславские укрепления // Замки Белоруссии. — Мн.: Полымя, 1987. — 222 с.: ил. С. 137, 138. . Войны Московского государства в конце XV — начале XVI в. — На партале «Слова» . Россия на рубеже XV—XVI столетий (Очерки социально-политической истории). — М., Мысль, 1982. — 332 с. С. 179.

Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Мсціслава Катэгорыя:1501 год у Еўропе Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503) Катэгорыя:Бітвы Расіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Падзеі 4 лістапада