Падсо́лтава (, ) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Падсолтаўскага сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь».
Знаходзіцца 22 кіламетры на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 117 кіламетраў ад Магілёва, на рацэ Белая Натапа.
Гісторыя У 1897 годзе сяло, 4 двары, 13 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі царква і царкоўнапрыходская школа. Штогод 9 мая і 20 ліпеня праводзіліся таржкі. Побач быў фальварк — 1 двор, 8 жыхароў, ветраны млын, кузня і карчма. У 1909 годзе 20 двароў, 104 жыхара, працавалі кузня, млын, мелася мелася казённая вінная лаўка.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Была адкрыта працоўная школа першай ступені, у якой у 1926 года было 124 вучні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Сталінскі заклік», у 1932 г. ён аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 240 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва 314 жыхароў, 108 двароў (2000)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Падсолтаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна