Будля́нка — рака ў Магілёўскім, Быхаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 24 кіламетры. Плошча вадазбору 170 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны вёскі Ліпец Магілёўскага раёна. Упадае ў Расту за 1,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Сутокі Чавускага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Асноўны прыток — (Ржаўка) Беліца.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г.
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Расты