Надзя Буланжэ (, Парыж, Францыя — , Парыж, Францыя) — французская музыка, дырыжорка, педагагіня.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і патомных музыкантаў: бацька — кампазітар, лаўрэат Вялікай Рымскай прэміі, выкладчык вакалу ў Парыжскай кансерваторыі. Маці — спявачка Раіса Мышэцкая, нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. Надзя пачала вучыцца музыцы (арган, кампазіцыя) з 9-гадовага ўзросту. З 1903 дапамагала Г. Форы ў яго арганным музіцыраванні ў царкве Ла Мадлен ў Парыжы. Скончыла Парыжскую кансерваторыю.

Пасля смерці каханай сястры Лілі ў 1918 годзе пакінула кампазітарства, цалкам прысвяціўшы сябе выкладанню і прапагандзе музыкі. Пачынаючы з 1920 года выкладала ў Нармальнай школе музыкі, затым у Амерыканскай кансерваторыі ў Фантэнбло і іншых установах.