Франк Дзюва́ль (; , , Германія) — нямецкі кампазітар, спявак, дырыжор і аранжыроўшчык.

Біяграфія Франк Дзюваль нарадзіўся 22 лістапада 1940 года ў Берліне, у сям'і артыстаў. Вучыўся на акцёра і танцора, але таксама спяваў разам са сваёй сястрой Марыяй. У 60-я годы Дзюваль ужо ствараў музыку, як аркестральную, гэтак і эстрадную, а яго дэбютны саўндтрэк прагучаў у серыяле «Tarot» у 1977 годзе.

У сямідзясятых Франк Дзюваль быў загружаны кампазітарствам, але знаходзіў час для сольнай творчасці. Гэтак, у 1979 годзе на лэйбле Teldec быў выдадзены яго першы сольны альбом «Die Schönsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte», а кампазіцыя «Todesengel» з яго стала гітом.

На працягу васьмідзясятых гадоў былі напісаны некалькі саўндтрэкаў, а таксама працягвалася сольная дзейнасць музыкі. Яго творы шмат разоў дасягалі топаў нямецкіх чартаў: «Ways» (1983), «Lovers Will Survive» (1986) і «When You Were Mine» (1987).

Дыскаграфія 1979 — Die Schonsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte 1981 — Angel of Mine 1982 — Face to Face 1983 — If I Could Fly Away 1983 — Orphee 1984 — Living Like A Cry 1984 — Die schonsten Melodien aus Derrick & der Alte 1985 — Time For Lovers 1986 — Bitte Lasst Die Blumen Lieben 1987 — When You Were Mine 1988 — Love Me, Love 1989 — Touch My Soul 1989 — Seine Grossten Erfolge 1991 — Solitude 1994 — Vision 1994 — Vision (Best Of Frank Duval) 1996 — Time For Angels 2000 — Derrick Forever 2001 — Golden Hits (1981-1994) 2001 — Spuren: Songs & Sounds (3CD) 2002 — Piano Para Ti 2006 — Colour Collection

Спасылкі

Афіцыйны сайт Франка Дзюваля Frank Duval at Magazine-Music

Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кінакампазітары Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берліне