Падале́шнік еўрапейскі (Asarum europaeum) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.
Назвы
Падалешнік еўрапейскі, канячыя капыткі, капытнікШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929 Ботанический словарь, Спб, 1878.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927., расходнік, дзікі перацВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., чэразгрывіца.
Батанічнае апісанне
Iматгадовая травяністая расліна з паўзучым галінастым карэнішчам. Вышыня 5—10 см. Сцябло ўкарочанае з лускавінкамі. Лісце буйное, скурыстае, шчыльнае, круглавата-ныркападобнае, на доўгіх чаранках, зімуе. Кветкі адзіночныя, брудна-цёмна-пурпуровыя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Насенне мае мясісты прыдатак.
Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Расце ў цяністых лясах і хмызняках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф. Сустракаецца па ўсёй Беларусі (народныя назвы: канячыя капыткі, дзікі перац, церазгрывіца). Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і ў Фінляндыі.
Выкарыстанне
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавіты.
Літаратура — С. 57. Падалешнік еўрапейскі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
Asarum europaeum L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Кірказонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе