Падле́ссе Камяне́цкае (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — р. Каменка (прыток р. Мухавец).
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1858 годзе ўласнасць графіні Краснінскай. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, карчма.
У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску. У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас, які аб'яднаў 37 гаспадарак.
Насельніцтва 200 сялянскіх душ (1858) 30 двароў, 240 жыхароў (1886) 367 жыхароў (1905) 150 двароў, 730 жыхароў (1940) 140 жыхароў (1959) 265 жыхароў (1970) 56 гаспадарак, 117 жыхароў (1997) 62 гаспадаркі, 137 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна