Чо́рнае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за 10 км на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, спадзістыя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні ў Чорнае ўпадае ручай з возера Свячанскага, на поўначы выцякае ручай у возера Слабадское.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна