Чэ́рцы — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Чэрцы.

Плошча паверхні возера 0,13 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,8 м, сярэдняя 3,6 м. Аб'ём вады ў возеры 0,47 млн. м³. Плошча вадазбору 2,3 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Вышыня схілаў катлавіны 5—7, ва ўсходняй частцы да 10—11 метраў. Берагі возера высокія, на поўначы і поўдні нізкія, месцамі сплавінныя. Зона мелкаводдзя стромкая, шырынёй 10—45 м. Возера эўтрофнае. Зарастае слаба (на адлегласці да 30 м ад берага).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя рыбы.

Каля возера пралягае аўтамабільная дарога .

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна