Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі, колішнія назвы Мінскі музычны тэхнікум (1924—1937), Мінскае музычнае вучылішча (1937—2011), з 1954 імя М. І. Глінкі — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, адна са старэйшых і аўтарытэтных у краіне сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у сферы культуры.
Гісторыя Заснаваны ў 1924 годзе як Мінскі музычны тэхнікум з класамі фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, кампазіцыі. У наступным 1925 годзе адчыніліся класы духавых і ударных інструментаў, у 1928 годзе — інструктарскае аддзяленне, на базе якога пачалася падрыхтоўка дырыжораў хора. З 1934 года быў адкрыты прыём на спецыяльнасць «Спевы».
У маі 1937 года тэхнікум быў рэарганізаваны ў Мінскае музычнае вучылішча. У красавіку 1957 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР за дасягненні ў падрыхтоўке музычных кадраў прысвоіў вучылішчу імя геніяльнага русскага кампазітара Міхаіла Іванавіча Глінкі.
У 1973 годзе ў вучылішчы адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Народны хор». У 1976 годзе ўзведзены новы будынак музычнага вучылішча па вул. Грыбаедава паводле праекта архітэктараў Л. Маскалевіча і Г. Ласкавай. У 1980 адкрыта падрыхтоўка па па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады».
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2003 г. № 300рп Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную уласнасць горада МінскаРашэнне Мінскага гарвыканкама ад 23.10.2003 N 1850 «О приеме учреждения образования „Минское государственное музыкальное училище имени М. И. Глинки“ из республиканской собственности в коммунальную собственность г. Минска». У 2011 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта навучальная ўстанова была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі».
Вядомыя выкладчыкі Мікалай Аладаў Леанід Бражнік Міхаіл Васючкоў Анатоль Генералаў Яўген Глебаў Аляксей Грас Міхаіл Дрынеўскі Уладзімір Жылка Леанід Захлеўны Леанід Івашкоў Сяргей Картэс Любоў Каспорская Ігар Лучанок Андрэй Мдзівані Адам Мурзіч Тамара Ніжнікава Эдуард Пелагейчанка Яўген Прохараў Фёдар Пыталеў Георгій Мікалаевіч Пятроў Мікалай Равенскі Аляксандр Рашчынскі Наталля Руднева Алег Сонін Таццяна Сцяпанава Леанід Школьнікаў Ірына Шыкунова Людміла Яфімава Валянціна Сямашка
Вядомыя навучэнцы Ларыса Александроўская Віктар Бабарыкін Юрый Багданаў Алег БляхарчукУдзельнік Алена Бундзелева Дзяніс Варанцоў Віктар Вуячыч Уладзімір Громаў Валерый Дайнека Іосіф Жыновіч Алег Залётнеў Ірына Ігнацюк
Надзея Кучар Леся Лют Юліян Ляцецкі Ганна Матліна Якаў Навуменка Анатоль Наліваеў Уладзімір Пазняк Іна Радаева Несцер Сакалоўскі Ілля Сільчукоў Паліна Смолава Наталля Тамела Сяргей Трыфанаў Міхаіл Фінберг Эдуард Ханок Ірына Цвятаева Міхаіл Іонавіч Рыўкін
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт каледжа
Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Мінску
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леанарда Маскалевіча