Гіжыгінская губа () — частка заліва Шэліхава ля паўночна-ўсходняга берага Ахоцкага мора.

Уразаецца на 148 км паміж паўвостравам Тайганос і мацерыком. Шырыня каля ўваходу да 260 км, на поўначы 30—40 км. Найбольшая глыбіня — 88 м. Большую частку года заліў пакрыты лёдам. Велічыня прыліваў (няправільныя сутачныя) да 9,6 м. У Гіжыгінскую губу ўпадае рака Гіжыга.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Ахоцкага мора Катэгорыя:Залівы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Магаданскай вобласці