Рычард Мэцью Столман (, таксама Спасылка на Столмана ў сеціўным жаргоне, утвораная ад першых літар поўнага імя, якія ўжываюцца ў якасці ідэнтыфікара электроннай пошты і пад.; , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер і распрацоўшчык праграм.

У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекта. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння.

Столман — першапачатковы распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай грамадскай ліцэнзіяй GNU (, скар. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU, і GNU Debugger.

Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.

Спасылкі Асабістая інтэрнэт-старонка

Катэгорыя:Праграмісты Катэгорыя:Распрацоўшчыкі свабоднага праграмнага забеспячэння