Прэфектуры Японіі — 47 адміністрацыйных адзінак Японіі вышэйшага ўзроўню. Яны аб'яднаны ў сістэму . Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталічнай прэфектуры  — Токіа, аднаго губернатарства  — Хакайда, двух гарадоў , якія маюць статус прэфектур, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур . Для зручнасці ў заходнім японазнаўстве прынята зваць вышэйназваныя адзінкі «прэфектурамі».

Кожная прэфектура кіруецца прэфектам (у выпадку Хакайда — губернатарам) і ў яе ёсць свае заканадаўчы і адміністрацыйны апараты. Для зручнасці прэфектуры часта групуюцца ў рэгіёны, якія не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акруга Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў прэфектуры Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай падзелу з'яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаным указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Сталіца Токіа да ліку падобных гарадоў не належыць, з прычыны таго, што з'яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.

Сучасная сістэма адміністрацыйнага падзелу была ўкаранёная ў перыяд Мэйдзі ў 1871, у выніку чаго былі ліквідаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэта падзея носіць назву . Напачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці хан — звыш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 г. — да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імклівае развіццё ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 вялікіх адміністрацыйных адзінак.

Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуюць адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіа, а таксама пасёлкі і вёскі.

Гісторыя тыпаў прэфектур Да адмысловых прэфектур можна аднесці Токіа, Кіёта, Осаку і Хакайда. У перыяд Эда (1603—1867), сёгунат усталяваў 9 гарадскіх раёнаў, якімі кіравалі чыноўнікі з цэнтра (奉行支配地), і 302 раённых гарады, якімі кіравалі гарадскія чыноўнікі (郡代支配地). З надыходам эпохі Мэйдзі 9 гарадскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў акругі фу, а 302 раённых гарады — у прэфектуры кэн. У 1871 г., пасля адміністрацыйнай рэформы, у Японіі былі ўсталяваны 3 гарадскія прэфектуры фу — Токіа, Кіёта і Осака. У 1943 г. гарадская прэфектура Токіа была перайменавана ў сталіцу то (хоць закон аб сталіцы зацверджаны не быў).

У выпадку з Хакайда акалічнасці склаліся інакш. Гэты востраў, які японцы звалі Эдзасіма — «востраў айнаў» — знаходзіўся па-за кантролем сёгунаў. Выключэнне складалі малаважныя ўладанні самурайскіх родаў на поўдні вострава. У 1886 г. ён атрымаў назву «Хакайда», што азначала «паўночны марскі шлях». Яго паходжанне звязана з назвамі старажытных японскіх шляхоў до (道), уведзеных у VII ст. японскім імператарскім урадам. Паколькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя большая частка вострава Хакайда была не засвоена японцамі, былі заснаваны 14 абласцей сіцё, своеасаблівых цэнтраў японскай каланізацыі.

Спіс прэфектур Прэфектуры часта для выгоды групуюць у рэгіёны (вобласці) . Гэтыя рэгіёны склаліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі. Ніжэй прадстаўлены спіс прэфектур у парадку ISO 3166-2:JP, згрупаваных паводле рэгіёнаў. Карта прэфектур Японіі(1) (Пры націсканні на нумар ці выяву якой-небудзь прэфектуры, будзе зроблены пераход на адпаведны артыкул.)Хакайда

1. ХакайдаПаўднёвая частка вострава Сахалін і ўсе астравы Курыльскай грады былі японскай тэрыторыяй з 1907 г. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны яны перайшлі да СССР і да нашага часу застаюцца пад расійскай юрысдыкцыяй. Японскія ўлады лічаць астравы ўласнасцю Японіі.Тахоку

2. Аомары 3. Іватэ 4. Міягі 5. Акіта 6. Ямагата 7. ФукусімаКанто

8. Ібаракі 9. Татыгі 10. Гуму 11. Сайтама 12. Тыба 13. Токіа 14. КанагаваЦюбуРэгіён Цюбу падзяляецца на меншыя падрэгіёны — Хакурыку, Касінтэцу, Такай і Цюкю.

15. Ніігата 16. Таяма 17. Ісікава 18. Фукуі 19. Яманасі 20. Нагана 21. Гіфу 22. Сідзуока 23. АйтыКансай

24. Міэ 25. Сіга 26. Кіёта 27. Осака 28. Хіёга 29. Нара 30. ВакаямаЦюгоку

31. Таторы 32. Сіманэ 33. Акаяма 34. Хірасіма 35. ЯмагутыСікоку

36. Такусіма 37. Кагава 38. Эхімэ 39. КотыКюсю і Акінава

40. Фукуока 41. Сага 42. Нагасакі 43. Кумамота 44. Оіта 45. Міядзакі 46. Кагосіма 47. Акінава (1)Астравы, якія Японія аспрэчвае ў Расіі, пазначаны аранжавым колерам.

Спіс прэфектур паводле алфавіту: Прэфектура Арыгінальная назва Цэнтр 50pxРэгіён Востраў Насельніцтва(2000) Плошча, км² Шчыльнасць, чал/км² Паветаў Муніцыпалітэтаў ISO Айты 愛知県 НагояЦюбу Хонсю 7 043 235 5 153,81 1 366 10 63 JP-23 Акіта 秋田県 АкітаТахоку Хонсю 1 189 215 11 612,11 102 6 25 JP-05 Аомары 青森県 АомарыТахоку Хонсю 1 475 635 9 606,26 154 8 40 JP-02 Вакаяма 和歌山県 ВакаямаКансай Хонсю 1 069 839 4 725,55 226 6 30 JP-30 Гіфу 岐阜県 ГіфуЦюбу Хонсю 2 107 687 10 598,18 199 9 42 JP-21 Гуму 群馬県 МаэбасіКанто Хонсю 2 024 820 6 363,16 318 8 39 JP-10 Ібаракі 茨城県 МітоКанто Хонсю 2 985 424 6 095,62 490 7 43 JP-08 Іватэ 岩手県 МарыёкаТахоку Хонсю 1 416 198 15 278,51 93 11 36 JP-03 Ісікава 石川県 КанадзаваЦюбу Хонсю 1 180 935 4 185,32 282 6 19 JP-17 Кагава 香川県 ТакамацуСікоку Сікоку 1 022 843 1 861,70 549 5 17 JP-37 Кагосіма 鹿児島県 КагосімаКюсю Кюсю 1 786 214 9 132,42 196 11 49 JP-46 Канагава 神奈川県 ІакагамаКанто Хонсю 8 489 932 2 415,42 3 515 7 35 JP-14 Кіёта 京都府 КіётаКансай Хонсю 2 644 331 4 612,93 573 6 26 JP-26 Коты 高知県 КотыСікоку Сікоку 813 980 7 104,70 115 6 35 JP-39 Кумамота 熊本県 КумамотаКюсю Кюсю 1 859 451 6 908,45 269 10 48 JP-43 Міэ 三重県 ЦуКансай Хонсю 1 857 365 5760,72 322 7 29 JP-24 Міягі 宮城県 СэндайТахоку Хонсю 2 365 204 7 285,16 325 10 36 JP-04 Міядзакі 宮崎県 МіядзакіКюсю Кюсю 1 170 023 6 684,67 175 8 30 JP-45 Нагана 長野県 НаганаЦюбу Хонсю 2 214 409 12 598,48 163 14 81 JP-20 Нагасакі 長崎県 НагасакіКюсю Кюсю 1 516 536 4 092,80 371 4 21 JP-42 Нара 奈良県 НараКансай Хонсю 1 442 862 3 691,09 391 7 39 JP-29 Ніігата 新潟県 НіігатаЦюбу Хонсю 2 475 724 12 582,37 197 10 35 JP-15 Оіта 大分県 ОітаКюсю Кюсю 1 221 128 5 804,24 210 3 18 JP-44 Акаяма 岡山県 АкаямаЦюбу Хонсю 1 950 656 7 008,63 278 10 27 JP-33 Акінава 沖縄県 НахаКюсю Рукю 1 318 281 2 271,30 580 5 41 JP-47 Осака 大阪府 ОсакаКансай Хонсю 8 804 806 1 893,18 4 652 5 43 JP-27 Сага 佐賀県 СагаКюсю Кюсю 876 664 2 439,23 359 6 20 JP-41 Сайтама 埼玉県 СайтамаКанто Хонсю 6 938 004 3 767,09 1 827 9 70 JP-11 Сіга 滋賀県 ОцуКансай Хонсю 1 342 811 4 017,36 334 5 26 JP-25 Сідзуока 静岡県 СідзуокаЦюбу Хонсю 3 767 427 7 328,61 484 9 42 JP-22 Сіманэ 島根県 МацуэЦюбу Хонсю 761 499 6 707,32 114 7 21 JP-32 Тыба 千葉県 ТыбаКанто Хонсю 5 926 349 5 156,15 1 149 6 56 JP-12 Токіа 東京都 ТокіаКанто Хонсю 12 059 237 2 187,08 5 514 1 39 JP-13 Такусіма 徳島県 ТакусімаСікоку Сікоку 823 997 4 145,26 199 8 24 JP-36 Татыгі 栃木県 УцуноміяКанто Хонсю 2 004 787 6 408,28 313 6 31 JP-09 Таторы 鳥取県 ТаторыЦюгоку Хонсю 613 229 3 507,19 175 5 19 JP-31 Таяма 富山県 ТаямаЦюбу Хонсю 1 120 843 4 247,22 264 5 12 JP-16 Фукуі 福井県 ФукуіЦюбу Хонсю 828 960 4 188,76 198 7 17 JP-18 Фукуока 福岡県 ФукуокаКюсю Кюсю 5 015 666 4 971,01 1 009 13 65 JP-40 Фукусіма 福島県 ФукусімаТахоку Хонсю 2 126 998 13 782,54 154 13 61 JP-07 Хіёга 兵庫県 КобэКансай Хонсю 5 550 742 8 392,42 661 8 41 JP-28 Хірасіма 広島県 ХірасімаЦюгоку Хонсю 2 878 949 8 476,95 340 5 23 JP-34 Хакайда 北海道 СапараХакайда Хакайда 5 682 950 83 452,47 68 68 180 JP-01 Эхімэ 愛媛県 МацуямаСікоку Сікоку 1 493 126 5 676,44 263 7 20 JP-38 Ямагата 山形県 ЯмагатаТахоку Хонсю 1 244 040 9 323,34 133 8 35 JP-06 Ямагуты 山口県 ЯмагутыЦюгоку Хонсю 1 528 107 6 110,76 250 5 22 JP-35 Яманасі 山梨県 КофуЦюбу Хонсю 888 170 4 465,37 199 5 28 JP-19

Тэрытарыяльныя спрэчкі

Паміж Японіяй і Расіяй існуе неўрэгуляваная тэрытарыяльная спрэчка аб прыналежнасці паўднёвых Курыльскіх астравоў, якія перайшлі пад кантроль савецкіх войскаў у апошнія дні Другой сусветнай вайны і ўключаны ў 1946 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у склад Хабараўскага края РСФСР разам з іншымі Курыльскімі астравамі і Паўднёвым СахалінамУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Пра адукацыю Паўднёва-Сахалінскай вобласці ў складзе Хабараўскага края РСФСРУтварыць на тэрыторыі Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў Паўднёва-Сахалінскую вобласць з цэнтрам у горадзе Таёхара з уключэннем яе ў склад Хабараўскага края РСФСР. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР М. Калінін Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР А. Горкін Масква, Крэмль, 2 лютага 1946 года. Прыналежнасць астравоў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы астравоў Хабамаі аспрэчваецца Японіяй. У Расіі спрэчныя тэрыторыі ўваходзяць у склад Курыльскай і Паўднёва-Курыльскай гарадскіх акруг Сахалінскай вобласці, у Японіі ўключаюцца ў склад паветаў Этарофу, Сікатан, Кунасіры, Сяна і Сібэтора акруга Немура губернатарства Хакайда.

Таксама Японія аспрэчвае прыналежнасць астравоў Ліянкур, кантраляваных Рэспублікай Карэяй.

Прыналежнасць астравоў Сэнкаку, размешчаных пад кантролем Японіі, аспрэчваецца Кітайскай Народнай Рэспублікай і Кітайскай Рэспублікай.

Гл. таксама ISO 3166-2:JP Спіс прэфектур Японіі паводле насельніцтва Спіс прэфектур Японіі паводле плошчы

Спасылкі

Карта адміністрацыйнага падзелу Японіі Local government in Japan Да праблемы тыпалагізацыі прэфектур

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Японіі Японія