Жудзе́ц ( [] — павет) — традыцыйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі, якая выкарыстоўваецца да цяперашняга часу, а таксама ў Малдове ў 1993—2003 гадах, дзе на змену жудзецам зноў вярнуліся раёны, што выкарыстоўваліся ў Малдаўскай ССР.

Гісторыя Назва жудзец (у літаральным сэнсе вобласць, размешчаная ў падначаленні суддзі) — вытворнае ад румынскага слова «жудэ» (лацінка: «jude», літаральна «суддзя»), якое ў сваю чаргу ўтворана ад лацінскага «iūdex» з тым жа значэннем. Жу́ды, якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі, кіравалі жудзецамі ў сярэднявечнай Валахіі. У Малдаўскім княстве слова «жудэ» (менавіта на кірыліцы) упершыню фіксуецца ў 1409 годзе. У Мунетыі слова выкарыстоўвалася для абазначэння свабодных сялян. У сучаснай Малдове жудзецы як назва выкарыстоўваліся пасля атрымання незалежнасці, аднак пасля адыходу ад палітыкі ўз'яднання з Румыніяй, былі зноў заменены на аналагічныя раёны.

Гл. таксама Жудзецы Румыніі Адміністрацыйны падзел Малдовы

Спасылкі http://dexonline.ro/search.php?cuv=jude

Катэгорыя:Гісторыя Малдовы

Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі