Дзяржава — старшыня Савета Еўрапейскага саюза — дзяржава — член Еўрапейскага саюза, якая мае права прыняцця агульных рашэнняў у Савеце Еўрапейскага саюза. Гэтым правам надзелены ўрад краіны-старшыні, абранага на перыяд шасці месяцаў, па папярэдне прынятым спісе (па прынцыпе ратацыі). Прэм’ер-міністр дзяржавы-старшыні на шэсць месяцаў становіцца старшынёй Савета Еўрапейскага саюза.

Трайное прэзідэнцтва Сістэма шасцімесячнай ратацыі ўжо даўно выклікала нараканні па прычыне занадта кароткага тэрміна. Пасля пашырэння ЕС да 25 краін узнікла неабходнасць змены інстытута прэзідэнцтва ЕС. З 2007 г. сістэма кіраўніцтва трансфармавана ў новую форму «калектыўнага трайнога прэзідэнцтва». Цяпер на паўтара года распрацоўваецца позва па пэўных бягучых пытаннях, вырашаць якія павінны тры краіны-старшыні па чарзе. У выніку адна краіна-старшыня проста працягвае распачатую працу папярэдніка.

План старшынства ў Савеце:

Год 1 студзеня — 30 чэрвеня 1 ліпеня — 31 снежня 2000  Партугалія  Францыя 2001  Швецыя  Бельгія 2002  Іспанія  Данія 2003  Грэцыя  Італія 2004  Ірландыя  Нідэрланды 2005  Люксембург  Вялікабрытанія 2006  Аўстрыя  Фінляндыя 2007  Германія  Партугалія 2008  Славенія  Францыя 2009  Чэхія  Швецыя 2010  Іспанія  Бельгія 2011  Венгрыя  Польшча 2012  Данія  Кіпр 2013  Ірландыя  Літва 2014  Грэцыя  Італія 2015  Латвія  Люксембург 2016  Нідэрланды  Славакія 2017  Мальта  Эстонія 2018  Балгарыя  Аўстрыя 2019  Румынія  Фінляндыя 2020  Харватыя  Германія 2021  Партугалія  Славенія 2022  Францыя  Чэхія20232024 202520262027202820292030

Катэгорыя:Савет Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Спісы:Еўрапейскі саюз