«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамерцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 года дзеля інфармацыйнай сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Пры выкарыстанні спадарожнікавай антэны з канвертарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсівер са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).
Мэтамі, пастаўленымі пры стварэнні тэлеканала «Беларусь-ТБ», былі: пашырэнне беларускай інфармацыйнай прысутнасці на постсавецкай прасторы і ў свеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаванне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.
Канал мае дагаворы на рэтрансляцыю з 335 кабельнымі аператарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаў свету. Сумарная аўдыторыя тэлеканала па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. рускіх у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе, Уладзіміры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве і іншБеларускія навіны — «Беларусь-ТБ» ідзе ў 12 краінах .
Перадачы 24 пытанні Карані Палескі пачастунак Сакрэт фірмы (серада і пятніца; аўтары Наталля Кацько і Алена Некрашэвіч) Скарбніца Тысячагоддзе Размаўляем па-беларуску
Спадарожнікі «Hot Bird» (Еўропа): арбітальнае размяшчэнне — 13° усходняй даўгаты, частата — 11200 мегагерцаў, — вертыкальная, — 5787 кілазнакаў/сяк., — 3/4. «» (Паўночная Амерыка): арбітальнае размяшчэнне — 97° заходняй даўгаты, частата — 11898 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць — 12'000 кілазнакаў/сяк., мадуляцыя — квадратурная, папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4. «Express-АМ22» (Заходняя Азія, Еўропа): арбітальнае размяшчэнне — 53° усходняй даўгаты, частата — 11161 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць — 5787 кілазнакаў/сяк., папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
Гісторыя У маі 2004 года праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз «Інтэлсат 904», вобласць ахопа якога ўключала еўрапейскую частку Расіі. У ліпені галоўным прадзюсарам стваранага міжнароднага тэлеканала «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага.
1 лютага 2005 года пасля выпрабавальнага вяшчання адбылося адкрыццё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзін штосутачнага вяшчання складалі перадачы «БТ-1» і «Лад», мастацкія і дакументальныя фільмы «Беларусьфільма» і «Белвідэацэнтра». Тэлесігнал пашырыўся на Украіну і краіны Балтыі і дастаўляўся 1 мільёну абанентаў. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчанне да 17 гадзін на Азербайджан, Арменію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвегію, Туркменістан, Узбекістан, Фінляндыю і Швецыю. На 14 ліпеня вяшчанне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краін. 1 жніўня вяшчанне пашырылася на Прыднястроўе. На 18 лістапада вяшчанне тэлеканала вялося ў 12 краін з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў.
На пачатку красавіка 2006 года Урад Літвы спыніў вяшчанне тэлеканала кабельнымі аператарамі праз меркаванае распаўсюджванне дэзынфармацыі, аднак у кастрычніку вяшчанне аднавілі праз суд. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амерыканцаў.
7 мая 2007 года пачалося вяшчанне праз спадарожнік «». На 28 верасня 2007 года тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабельнай сетцы 13 дзяржаў.
На 26 студзеня 2008 года тэлеканал меў 7 млн гледачоў. З 28 сакавіка сігнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мексіку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу і Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасць з кампаніяй «» (Парыж) пасродкам спадарожніка «» даччынага падраздзялення ў ЗША «» (Нью-Ёрк).
На 13 лютага 2009 года вяшчанне ажыццяўлялася на 50 краін для больш як 220 млн гледачоў. 14 снежня пачалося кругласутачнае вяшчанне ў сетцы мабільнага тэлебачання Ізраіля.
На 1 лютага 2010 года тэлеканал перадаваўся ў кабельных сетках 15 краін. 1 сакавіка пачалося вяшчанне ў кабельнай сетцы Масквы. Таксама цягам года тэлеканал уключылі ў кабельныя сеткі Санкт-Пецярбурга і Екацярынбурга (Свярдлоўская вобласць, Уральская федэральная акруга). 19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчанне. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчанне ў Еўрапейскім Саюзе праз спадарожнік «Hot Bird». 1 студзеня 2013 г. тэлеканал змяніў назву на «Беларусь 24».
10 чэрвеня 2021 года канал быў забаронены да рэтрансляцыі ва Украіне: па выніках маніторынгу Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання выявіў паказ у эфіры праграм з удзелам акцёраў з , а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасць і змяшчалі дэзінфармацыю. Рэтрансляцыя канала вялася з ліпеня 2015 года.
Лагатып Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — ужо другі. З 1 лютага 2005 года па 14 снежня 2008 года лагатып уяўляў сабою слова «БЕЛАРУСЬ», справа — абрэвіятура «ТВ» у чырвона-зялёнай каляровай гаме. Знаходзіўся лагатып у левым верхнім вугле. З 15 снежня 2008 года па сённяшні час змяніўся шрыфт слова «БЕЛАРУСЬ», справа «ляжачы» паўцыліндр, аформлены ў чырвона-зялёнай каляровай гаме, на цыліндры надпіс абрэвіятуры «ТВ». Знаходзіцца лагатып на тым жа месцы.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Тэлеканалы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Прапаганда ў Беларусі