Ільхан — тытул вышэйшых кіраўнікоў у цюркскіх і мангольскіх народаў. Упершыню сустракаецца ў крыніцах як тытул Бумына, заснавальніка Цюркскага каганата (552). Найбольш вядомыя носьбіты — мангольскія кіраўнікі дзяржавы Хулагуідаў на Сярэднім Усходзе (XIII—XIV стст.).

Тытул утвораны з цюркскіх слоў эль/іль («народ») + хан і літаральна азначае «кіраўнік народаў». Больш дакладнае значэнне залежыць ад разумення тэрміна эль/іль, які па-рознаму тлумачыцца рознымі даследчыкамі.

Катэгорыя:Цюркскі каганат Катэгорыя:Гісторыя Ірана Катэгорыя:Дзяржава Хулагуідаў Катэгорыя:Мангольскія тытулы