Бялянка, ваўнянка белая (Lactarius pubescens) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .

Апісанне Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку. Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—6 см, крэмава-белаватая, пукатая ў маладых грыбоў, шырока-лейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем у старых. Ножка цыліндрычная, часам звужаная ў нізе, даўжынёй 2—4 см і 1—2 см у дыяметры, гладкая, усярэдзіне пустая, белая або ружавата-крэмавая, часам з буравата-вохрыстымі плямамі. Мякаць тонкая, шчыльная, светлая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані. Млечны сок белы, не змяняе колер на паветры, едкі. Пласцінкі белыя, пазней — крэмава-ружаватыя. Споры амаль шарападобныя, амаль бясколерныя, са слабым крэмавым адценнем

Ядомы грыб. Спажываецца соленая (спачатку вымочваюць або вараць, каб не было гаркаты).

Экалогія і распаўсюджванне Распаўсюджана ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Пашырана ў маладых вільготных бярозавых і мяшаных лясах, часта трапляецца ў забалочаных бярэзніках. Пладовыя целы з'яўляюцца групамі ў ліпені—верасні.

Літаратура Бялянка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Белянка //

Спасылкі Волнушка белая, или белянка, или белянка пушистая — Lactarius pubescens (Krombh.) Fr. // Экологический Центр «Экосистема»

Катэгорыя:Млечнік Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі