Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава () — беларускі гісторык, літаратар, паэтка. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (1999).
Біяграфія Скончыла ў 1981 годзе гісторыка-педагагічны факультэт ГрДУ, у 1984—1988 гадах там жа навучалася ў аспірантуры. У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё культуры Беларусі ў першай палове XIX ст. (тэатральнае і выяўленчае мастацтва)».
У 1981—1983 гадах працавала школьным настаўнікам. З 1983 года ў ГрДУ: выкладчык (1989), дацэнт кафедры гісторыі БССР (1992—1996). Дактарант БДУ (1996—1999).
З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, з 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ. З 1999 года загадвала навукова-даследчай лабараторыяй праблем рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі — С. Токць, А. Смалянчук, Э. Мазько, С. Словік, С. Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі вывучэння памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатарам і кіраўніком навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.
У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.».
У 2014 годзе звольнена з ГрДУ, затым працуе прафесарам на кафедры турызму і рэкрэацыі Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта. З 2021 ініцыятар стварэння і адзін з арганізатараў Беларускай акадэміі ў Польшчы.
Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — культура Беларусі, ліцвінская культурная традыцыя ў Новы час, гісторыя Гродзенскага рэгіёна, ваенная гісторыя, гісторыя дзяржаўнай граніцы, праблемы гістарычнай храналогіі, палеаграфія, краязнаўства.
На фарміраванне гістарычнага светапогляду значна ўплывалі Б. Клейн, Я. Куль, А. Мальдзіс, Я. Мараш.
У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Развитие культуры Белоруссии в первой половине XIX века (театральное и изобразительное исскуство)» (навуковы кіраўнік: д.г.н, праф. Я. Н. Мараш).
У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.ст» (навуковы кансультант: д.г.н, праф. П. І. Брыгадзін).
Аўтар навучальных дапаможнікаў «Беларуская палеаграфія» (1996), «Уводзіны ў беларускую палеаграфію» (2009).
Літаратурная творчасць Аўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы» (2012).
Выбраная бібліяграфія Беларуская палеаграфія: навучальны дапаможнік. Гродна, 1996. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. — 1820-я гг.). — Мн., 2000. Kanał Augustowski: szlak wodny Euroregionu Niemen. — Augustów; Suwałki, 2000 (у сааўт.). Уводзіны ў беларускую палеаграфію. Гродна, 2009. Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па гісторыі культуры Беларусі. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2012. Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. Туризм в Подляском воеводстве: система управления, природные ресурсы, инфраструктура. Białystok, 2020.
Крыніцы
Літаратура
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы: біяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 500—501; Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. — Минск: «Беларуская наука», 2007. — С. 339—340.
Спасылкі Многія даты беларускай гісторыі памылковыя — дасьледчыца летазьлічэньня прафэсар Куль-Сяльверстава // Радыё Свабода, 15 студзеня 2019 Гісторыка Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з гродзенскага ўніверсітэту // news.tut.by, 16 снежня 2014
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага