Сен-Жэрменскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісаны ў Сен-Жэрменскім палацы па выніках Першай сусветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.

Умовы дагавора

З прычыны распаду Аўстра-Венгрыі мірнае ўрэгуляванне з яе дзвюма часткамі ажыццяўлялася пасродкам падпісання з імі асобных дагавораў. Пагадненне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасня 1919 года ў парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленне ад яе Венгрыі, Чэхаславакіі, часткі польскіх тэрыторый, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславакіі — Закарпацкая Украіна. Трансільванія і частка Баната, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Венгрыі, былі перададзены Румыніі. Румыніі была перададзена і Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Ціроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі і Штырыі.

Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася ваеннага і гандлёвага флоту ў Адрыятыцы і на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесперашкодны транзіт любых грузаў саюзнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дагавора забаранялі Аўстрыі мець пастаянную армію.

Літаратура

Спасылкі Тэкст дагавора

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Аўстрыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Бельгіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Грэцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кітайскай Рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кубы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Нікарагуа Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Партугаліі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тайланда Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Францыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Югаславіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Японіі Катэгорыя:Мірныя дагаворы Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Сен-Жэрмен-ан-Ле