Фердынанд Ходлер (Годлер) (; , Берн — , Жэнева) — швейцарскі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «мадэрну».
Пісаў пейзажы, партрэты ў духу рэалізму. У 1875 наведаў Базель, вывучыўшы там творчасць Ханса Хольбейна Малодшага, асабліва скрупулёзна яго карціну «Мёртвы Хрыстос», што абумовіла ў далейшым яго ўвагу да тэмы смерці. У працах 1890-х гадоў прасочваецца ўплыў некалькіх жанраў, у тым ліку сімвалізму і «мадэрну». Ходлер распрацаваў стыль, які назваў «паралелізм», які характарызуецца сіметрычным размяшчэннем фігур у танцавальных або рытуальных позах.
Ходлер вядомы сваімі карцінамі, якія паказваюць людзей падчас працы. Адна з карцін — «Дрывасек» — была надрукаваная на купюрах наміналам 50 швейцарскіх франкаў, выпушчаных у 1911 годзе.
Літаратура Hauptman, William, & Hodler, Ferdinand (2007). Hodler. Milan: 5 continents. ISBN 978-88-7439-362-6 «Hodler, Ferdinand». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі Катэгорыя:Мадэрн Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі XIX стагоддзя