Ян ван Гоен ( , , Лейдэн — , Гаага) — выбітны нідэрландскі мастак-пейзажыст XVII ст. Разам з Саламонам ван Ройсдалам і Пітэрам дэ Малінам з'яўляецца прадстаўніком так званага танальнага пейзажу, які з'явіўся ў канцы дваццатых гадоў XVII ст. Кампазіцыі карцін Гоена, якія адрозніваюцца упэўненымі напружанымі дыяганалямі перспектывы да лініі гарызонту, эканомнасць у колеры — практычна манахромная палітра, якая адрознівае пазнейшыя творы мастака, і прасвечвальны грунт надаюць ім неверагодную глыбіню і непаўторнае зачараванне.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў