«Раз, два, тры… замры!» () — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, зняты ў 1993 годзе.

Сюжэт Раз, два, тры… замры! — сумная камедыя-фарс пра сталенне дзяўчыны з французскай правінцыі. Беднасць, гвалт і бандытызм, п’янства бацькі і вар’яцтва маці змешваюцца з фантазіямі, жаданнямі і надзеямі юнай гераіні, ператвараючыся ў фантасмагорыю. Вобраз Віктарыны ў фільме — школьніца-падлетак, якая мужна супрацьстаіць жорсткай рэальнасці дарослага жыцця і спрабуе прыўнесці ў яго гармонію і ўтульнасць, распуснай німфеткай і маленькай, але сталай жанчынай.

У ролях Анук Грынбер — Віктарына Аліўе Марцінес — хлапчына Поль Марчэла Мастраяні — бацька Мірыям Буае — маці Жан-П’ер Мар’ель — адзінокі мужчына

Узнагароды

1994 — Прэмія «Сезар» Лепшая музыка да фільма — Чэб Халед Самы шматабяцальны акцёр — Аліўе Марцінес

1993 — Венецыянскі кінафестываль Лепшая музыка да фільма — Чэб Халед Гран-пры Еўрапейскай Акадэміі — Бертран Бліе Кубак Вольпе за лепшую мужчынскую ролю другога плана — Марчэла Мастраяні

1993 — Стакгольмскі кінафестываль «Бронзавы конь» за лепшы фільм

Спасылкі

Катэгорыя:драмы Францыі Катэгорыя:драмы 1993 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Бертрана Бліе