Бертран Бліе (; ) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія Нарадзіўся 14 сакавіка 1939 года ў парыжскім прыгарадзе Булонь-Біянкур (дэпартамент О-дэ-Сен) у сям’і акцёра Бернара Бліе (1916—1989).

Кар’еру ў кінематографе пачаў у 1963 годзе з карціны «Гітлер? Не ведаю такога». Затым рушылі ўслед стужкі «Грымаса» (1966) і «Калі б я быў шпіёнам» (1967). Шырокая вядомасць прыйшла да Бліе ў 1974 годзе, пасля выхаду яго карціны «Вальсоўшчыкі», якая таксама паслужыла штуршком у кар’еры акцёраў Жэрара Дэпардзьё, Патрыка Дэвера і Міу-Міу.

У 1977 годзе Бліе зняў камедыю «Падрыхтуйце вашы насоўкі», якая атрымала прэмію «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове. Вельмі прыкметнай стала і сюррэалістычная карціна «Халодныя закускі» (1979).

Памёр 20 студзеня 2025 года ў Парыжы.

Фільмы Гітлер? Не ведаю такога (1963) Грымаса (1966) Калі б я быў шпіёнам (1967) Вальсоўшчыкі (1974) Падрыхтуйце вашы насоўкі (1977) Халодныя закускі (1979) Раз, два, тры... замры! (1993) Мужчына майго жыцця (1996) Акцёры (2000)

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі