Зорка Венера — опера кампазітара Г. М. Вагнера, пастаўленая ў 1980 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Спектакль быў аформлены мастаком Ю. Турам.

Сюжэт

Опера пастаўленая паводле аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава пра драматычныя падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайныБіяграфія Г. Вагнера на hor.by. Лібрэта стварылі А. Вярцінскі і С. Штэйн.

Музыка

У партытуры кампазітар выкарыстаў напеўныя інтанацыі народных песень. Асноўнай музычнай тэмай — «ваўчынай зграі» — паслужыў механічна-бяздушны матыў бравурнага марша. Хор жыхароў спаленай вёскі, які задумваўся як адна з эмацыйных кульмінацый оперы, па жанры — плач. Хор быў напісаны настолькі экспрэсіўна, моцна і пранізліва, што і праз шмат гадоў пасля прэм'еры (у межах канцэртнага цыкла «Па старонках беларускіх опер») рабіў уражанне сачынення надзвычай сучаснага і вострага — і па змесце, і па форме.

Акцёры

Ляўчук — І. Д. СарокінПершы выканаўца, А. М. Саўчанка Клава — Н. І. КазловаПершая выканаўцаКозлова Нина Ивановна , Т. І. Шымко Грыбаед — В. А. Стральчэня Ціханаў — М. Ф. Галкоўскі Куліш — У. Генералаў

Крытыка

«Сцежкаю жыцця» з поспехам прагучала на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў Беларускага тэатра оперы і балета. У шматлікіх рэцэнзіях, у тым ліку і ў цэнтральнай прэсе, адзначаўся сур'ёзны ўклад кампазітара ў музычна-сцэнічнае рашэнне ваеннай тэмы, асаблівасці якога — ва ўстанаўленні непарыўнай сувязі мінулага з сучасным.

Літаратура

Первякова М. «Сцежкаю жыцця» // Голас Радзімы. 1980. 15 мая. Коленько Р. О некоторых чертах драматургии оперы Г. Вагнера «Тропою жизни» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 7. Мн., 1988.

Спасылкі

«Сцежкаю жыцця» Генрыха Вагнера. Сцэна са спектакля. Таццяна Міхайлава. «Я перад вамі з памяццю сваёй…»

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове