Іаган Міхаэль Гайдн (; 14 або 15 верасня 1737, Рорау — , Зальцбург) — аўстрыйскі і арганіст. Малодшы брат кампазітара Іозефа Гайдна.

Біяграфія Іаган Міхаэль Гайдн нарадзіўся ў вёсцы Рорау (цяпер — у зямлі Ніжняя Аўстрыя). Яго бацька, Маціяс Гайдн, быў музыкантам-фалькларыстам, а маці — прыдворнай кухарка ў замку мясцовага арыстакрата. Бацька спрыяў таму, каб абодва браты вучыліся спевам. Паводле некаторых крыніц, Гайдн з 1745 года быў спеваком у капэле сабора св. Стэфана ў Вене, якую пакінуў ў 1754 годзе. З 1757 быў капельмайстрам пры двары біскупа ў Орадзя (Румынія).

З 1763 Гайдн замяшчаў Леапольда Моцарта на пасадзе канцэртмайстра і прыдворнага арганіста (у 1781 годзе, пасля пераезду Вольфганга Моцарта ў Вену) у капэле арцыбіскупа Зальцбургскага. Леапольд Моцарт ставіўся да Гайдна непрыязна. Пасля калегай Гайдна быў Вольфганг Амадэй Моцарт, які, у адрозненне ад бацькі, па-сяброўску ставіўся да Гайдна.

Дзякуючы сваім выдатным выканальніцкім дадзеным, Гайдн ў 1777 годзе заняў месца арганіста царквы св. Тройцы. З 1804 — член Шведскай музычнай акадэміі. Пазней займаўся выкладаннем, сярод яго вучняў лічацца Карл Марыя фон Вебер, І. Вельфль , Антон Дыябелі.

Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі