Бантэ́н () — правінцыя на захадзе вострава Ява ў Інданезіі. Плошча - 916070 км². Насельніцтва (2010 г.) - 10 644 030 чал. Адміністрацыйны цэнтр - Серанг.

Правінцыя Бантэн была створана падчас галандскага каланіяльнага кіравання ў 1926 г. на частцы тэрыторыі султаната Бантэн, які ў 1527–1813 гг. займаў землі на захадзе Явы і паўднёвым усходзе Суматры. Большасць насельніцтва складаюць сунды (70%), у тым ліку бадуі (0,4%). Астатняе насельніцтва прадстаўлена пераважна яванцамі (12%) і бетаві. Найбольш распаўсюджаная рэлігія — іслам (96,6%).

Валавы рэгіянальны ўнутраны прадукт (2005 г.) фарміруецца за лік апрацоўчай прамысловасці (49,75%), гандлю і сферы паслуг (17,13%), транспарту і сувязі (8,58%), сельскай гаспадаркі (8,53%).

Спасылкі Афіцыйная старонка

Бантэн