Тарасевіч — беларускае прозвішча. Патранімічнага паходжання, ад зыходнага імя па бацьку, утворанага з імя Тарас, народнай формы хрысцільнага імя грэчаскага паходжання Тарасій.

Вядомыя асобы Алег Тарасевіч (нар. 1995) — беларускі гандбаліст. Аляксандр Тарасевіч (каля 1650—1727) — беларускі, літоўскі і ўкраінскі графік. Георгій Рыгоравіч Тарасевіч (1922—2009) — беларускі архітэктар, грамадскі актывіст. Лідзія Кузьмінічна Тарасевіч (нар. 1929) — Заслужаны настаўнік БССР (1974). Лявон Тарасевіч (нар. 1957) — польскі мастак беларускага паходжання. Лявонцій Тарасевіч (каля 1650 — каля 1710) — беларускі, літоўскі і ўкраінскі графік. Сяргей Віктаравіч Тарасевіч (нар. 1994) — беларускі гандбаліст. Уладзімір Тарасевіч (1921—1986) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч (1911—?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Юзэфа Тарасевіч (1927—2007) — дзяячка беларускай грэка-каталіцкай царквы ў ЗША. Ян Тарасевіч (1893—1961) — беларускі і польскі кампазітар. Янка Тарасевіч (1892—1978) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.