Гадой-Крус () — горад на захадзе Аргенціны, знаходзіцца ў правінцыі Мендоса. Насельніцтва 189 578 чалавек (2010). Уваходзіць у склад агламерацыі Вялікая Мендоса.
Да захаду ад горада ўзвышаецца самая высокая гара Паўднёвай Амерыкі — пік Аканкагуа (6962 м). Бліжэйшыя буйныя гарады: Сан-Луіс — на ўсход, па дарозе ў Буэнас-Айрэс, Мендоса, Сан-Хуан — на поўнач, і Сант’яга (сталіца Чылі) — на захад. Клімат — кантынентальны, са значнымі перападамі начной і дзённай тэмператур. У раёне Гадой-Круса падвышаная сейсмічнасць, і буйныя землятрусы паўтараюцца прыкладна кожныя 20 гадоў. Гадой-Крус фактычна зліўся з суседняй Мендосай.
Насельніцтва 1960 год — 80 тыс. жыхароў. 1980 год — 112 тыс. жыхароў. 2001 год — 189 578 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Гадой-Круса
Катэгорыя:Гарады Аргенціны