Кіргі́зы () — народ, асноўнае насельніцтва Кыргызстана. Кампактна жывуць у Таджыкістане, Узбекістане, крайнім паўночным усходзе Афганістана і на захадзе Кітая. У выніку міграцыйных працэсаў склалася значная абшчына кіргізаў у Расіі, значна меншыя па колькасці — у Турцыі, Туркменістане, Украіне і іншых краінах. Агульная колькасць (2013 г.) — 4 527 тыс.Kyrgyz
Паходжанне і гісторыя У другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. — першай палове 1 тысячагоддзя н. э. аснову насельніцтва заходняй часткі Цянь-Шань складалі прадстаўнікі індаіранскіх народаў, што пацвярджаецца шматлікімі археалагічнымі знаходкамі, а таксама сучаснымі генетычнымі даследаваннямі, якія выявілі, што 63 % кіргізаў маюць ДНК-спадчыну, характэрную для ўсходніх індаеўрапейскіх народаўHistory of Kyrgyzstan . З другой паловы 1 тысячагоддзя да н. э. з усходу на тэрыторыю Кыргызстана мігрыравалі цюркскія плямёны цюркітаў, вусуняў, карлукаў і інш.
Назва кіргізаў паходзіць з цюркскіх моў, і, як мяркуецца, утворана ад кораня кырк («сорак») або кырг («светлы», «паўднёвы») і канчатка -ыз, які можа значыць прыналежнасць да цюркаў-агузаў. Упершыню кіргізы ўзгадваліся кітайскім гісторыкам Сымам Цянем (каля 145 г. да н. э. — 90 г. да н. э.) як племя ва Усходняй Манголіі, падначаленае гунамі. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. енісейскія кіргізы стварылі на поўдні Сібіры магутную дзяржавуЕнисейские кыргызы. Кыргызский каганатТ. Акеров: Енисейские кыргызы и Великий Кыргызский каганат (VIII—X века) , якая ў 840 г. знішчыла дзяржаву старажытных уйгураў, і падчас паходу супраць іх дасягнулі Цэнтральнай Азіі.
Да нашага часу створана некалькі навуковых гіпотэз аб паходжанні цянь-шаньскіх кіргізаўРустам Абдуманапов, ИСТОРИОГРАФИЧЕСКИЙ ОБЗОР ПРОБЛЕМЫ ПРОИСХОЖДЕНИЯ КИРГИЗОВ : Кіргізы з’яўляюцца прамымі нашчадкамі енісейскіх кіргізаў, частка якіх была адсунута на паўднёвы захад з Сібіры падчас мангольскага заваявання (XIII ст.) або ў пазнейшы час — джунгарамі. Кіргізы сфарміраваліся на аснове сярэднявечнага цюркскага насельніцтва і перанялі назву енісейскіх кіргізаў, якія з’явіліся тут у IX ст. Продкамі кіргізаў з’яўляюцца старажытныя насельнікі Цянь-Шань, а таксама нашчадкі енісейскіх кіргізаў, якія ў XIII — XV стст. займалі землі ўсходняй часткі Цянь-Шань і ў далейшым прасунуліся на захад. Кіргізы сфарміраваліся на ўсходзе Цянь-Шань пасля мангольскага заваявання на аснове цюркскай кіпчакскай супольнасці, а ў XVI ст. прасунуліся на захад, дзе асімілявалі мясцовых жыхароў.
Згодна вусным паданням і назвам некаторых кыргызскіх плямёнаў, іх продкамі былі кіпчакіА.Гончаров: От рода к этносу? Кто такие киргизы , калмыкі або джунгары (калмак), казахі (чала-казак), манголы і інш.
У пісьмовых крыніцах кіргізы на тэрыторыі Кыргызстана фіксуюцца не раней за XVI ст. У 1685 г. яны былі заваяваны джунгарамі. Пасля разгрому джунгарскай дзяржавы ў сярэдзіне XVIII ст. маньчжурамі паўночная частка кіргізскіх плямёнаў трапіла пад уплыў імперыі Цын, а паўднёвая — у склад Какандскага ханства. Да 1831 г. какандскія ханы падпарадкавалі паўночных кіргізаў.
У 1855—1876 гг. Какандскае ханства было далучана да Расійскай імперыі. Захопу расійскімі войскамі Чуйскай даліны садзейнічала моцнае паўстанне мясцовых кіргізаў супраць какандцаўЗавершение процесса формирования киргизской народности. З пачатку XX ст. адбывалася перасяленне рускага цывільнага насельніцтва (пераважна рабочых) на тэрыторыю Кыргызстана. Расійскія імперскія ўлады ўжывалі назву «кіргізы» не толькі ў дачыненні да саміх кіргізаў, але і іх суседзяў-казахаў (), што часам выклікала пэўную блытаніну. У 1916 г. адбылося паўстанне кіргізаў супраць расійскай адміністрацыі. Яно было жорстка задушана. Частка насельніцтва была вымушана мігрыраваць ў суседнія раёны Кітая.
У 1918—1924 гг. тэрыторыя былой Расійскай імперыі, населеная кіргізамі, уваходзіла ў склад Туркестанскай АССР. У 1924 г. была створана Кіргізская аўтаномная вобласць у складзе РСФСР. У 1926 г. яна была пераўтворана ў Кіргізскую АССР у складзе РСФСР. У 1936 г. была абвешчана Кіргізская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў складзе СССР. 31 жніўня 1991 г. была абвешчана незалежная Кыргызская Рэспубліка.
Традыцыйная культура
Гаспадарка Асноўным заняткам кіргізаў доўгі час заставалася качавая жывёлагадоўля. Трымалі пераважна коней, курдзючных авечак, нізкарослых кароў, двухгорбых вярблюдаў, на Паміры — якаў. Кожнае племя і род качавалі на вызначанай для іх тэрыторыі ў вертыкальным кірунку з нізкіх горных далін да высакагорных альпійскіх паш жайлоа і зваротна. Зімовыя пашы падзяляліся на набліжаныя для жытла кыгітоа і аддаленыя атор. На апошніх пасвілі большую частку жывёлы. На кыгітоа трымалі толькі кароў і неабходных коней. Багатыя наймалі ў зімовы перыяд пастухоў звонку. Астатнія сямейныя гаспадаркі былі вымушаны аб’ядноўваць свае намаганні. Авечак і кароў трымалі на паўднёвых схілах гор, не замеценых снегам, а коней, якія ўмелі здабываць траву з-пад гурбаў, — на паўночных. На пашу жывёлу пускалі па парадку. Першымі ішлі коні, потым каровы і толькі за імі — авечкі. Увесну статкі пераганялі ў нізкія месцы, улетку — да жайлоа, увосень — на асобныя восеньскія пашы. Даўжыня качавых шляхоў у розных раёнах была неаднолькавая, яна вагалася ад некалькіх дзясяткаў да 100—120 км, а месцамі дасягала 150—200 кмСельское хозяйство киргизов в прошлом . З XIX ст. класічная качавая гаспадарка пачала змяняцца адгоннайСимаков Г. Н., Опыт типологизации скотоводческого хозяйства у киргизов . У нашы дні адгонам жывёлы ў Кыргызстане займаецца да 700 тысяч чалавекКарта мира. Неисправимые кочевники. Путешествие в Кыргызстан.
Земляробства вядома ў кіргізаў з XVII — XVIII стст. У асноўным засявалі збожжавыя культуры, за якімі назіралі на працягу цёплых сезонаў. На поўдні вырошчвалі рыс, бавоўнік, гародніну і г. д. Каля Ферганскай даліны меліся даволі складаныя ірыгацыйныя збудаванні. Доўгі час земляробства захоўвала дапаможны характар. Пасля далучэння земляў кіргізаў да Расіі царскі ўрад садзейнічаў пашырэнню аселасці, але імкнуўся захаваць састарэлыя формы землекарыстанняА. Болпонова, Процесс оседания кыргызов в конце XIX — начале ХХ вв.. У пачатку XX ст. у раёне Бішкека жыло ўсяго 15,1 % аселыхСмешанное хозяйство . Аднак у савецкі час земляробства стала адыгрываць вызначальную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі. З’явіліся пчалярства, птушкагадоўля, вырошчванне садавіны, шаўкаводства.
Багатая прырода дазваляла кіргізам займацца паляваннем. У кіргізскім народным каляндары пяць месяцаў носяць назовы прамысловых жывёл. Палявалі з лоўчымі птушкамі і са стрэльбамі, ставілі жалезныя капканы і пасткі. На горных бараноў і казлоў арганізоўвалі калектыўныя аблавы. З дапамогай навучаных беркутаў і сабак здабывалі лісіц, ваўкоў, казульОхота Кыргызов. Домашние промыслы и ремесла. Охота, рыболовство, шелководство. Рыбалоўства ўзнікла позна пад уздзеяннем рускіх перасяленцаў. У нашы дні лоў рыбы мае вялікае значэнне для жыхароў возера Ісык-Куль.
Традыцыйныя рамёствы звязаны ў першую чаргу з забеспячэннем гаспадаркі і прадстаўлены апрацоўкай воўны, драўніны, металаў, шыццём вопраткі і г. д.
Жытло Асноўным тыпам паселішча кіргізаў доўгі час быў аіл, качавы стан, які складалася з пераносных юрт уй. Кіргізскія аілы былі вялікамі, да 200 жытлаў. Чальцамі кожнага качавога паселішча звычайна былі сваякі па мужчынскай лініі. Жывёла і юрты належалі асобным сем’ям, але землі, на якіх пасвілі статкі і спыняліся качэўнікі, лічыліся абшчыннымі. Юрты заставаліся асноўным жытлом нават аселых кіргізаў амаль да сярэдзіны XX ст. Іх можна бачыць паабапал дарог у Кыргызстане і ў нашы дні.
Юрта складаецца з драўляных рашэцістых сцен керэге, якія ставяцца па колу, на яго ў форме купала ставяцца драўляныя жэрдкі уук, умацаваныя зверху вобадам тундук з мацаваннямі чэгір. Вобад падпіраюць тычкамі бакан. На спецыяльную ўваходную раму вешаюць двухстворкавыя дзверы або цыноўку. Сцены накрываюцца лямцам ора кіііз і цыноўкамі, потым сцягваліся вяроўкамі чалма бао і кырчаоАЛЫМБАЕВА Б., Юрта киргизов в прошлом и настоящем.
Іншымі распаўсюджанымі тыпамі жытла былі буданы, малыя юрты алачык або кош, падстрэшкі, крытыя загоны, з канца XIX ст. — цагляныя будынкі на фундаменце і г. д.
Народная вопратка Кіргізскія народныя строі захоўваюць прыстасаванасць да качавога ладу жыцця і верхавой язды. Яны доўгія, шырокія, з запашнымі крысамі, абцягнутыя на стане тканым поясам або скураным рамянём. Раней вопратку шылі з тонкага лямцу, ваўняных тканін. Традыцыйная жаночая вопратка — сукенкі кайнок, распашная спадніца белдэмчы, галаўны ўбор элечэк, капялюшыкі шакуло і кеп такыя, мяккія скураныя боты з лёгкай падэшвай ічыг або маас. Мужчынскае традыцыйнае адзенне ўключае штаны са скуры або замшы чалбар, кандагай, жаргак шым, лямцавы халат кементай, футра ічык, галаўны ўбор цебецей, калпак, малакай, паўботы чакой і чарык, пайчэк з недубленай скурыКыргызская национальная одежда.
Кухня Для харчавання кіргізаў-качэўнікаў былі характэрны малочныя і мясныя стравы. Мяса звычайна варылі без спецый. Конскае мяса і ў нашы дні выкарыстоўваецца пераважна як рытуальная ежа, з яго робяць каўбасу з тлушчам чучук. Старадаўняй стравай лічыцца бешбармак — вараная бараніна з булёнам і лапшой. Малако кіпяцілі або кіслілі, дадавалі да іншай ежы, рабілі сухі тварог. З прадуктаў расліннага паходжання пераважалі проса, ячмень, пшаніца. Проса, якое вырошчвалі здаўна, ішло на прыгатаванне кашы, заціркі, здробненай масы талкан. З мукі гатавалі смажаныя кавалкі цеста баарсок.
З другой паловы XIX ст. у кіргізскай кухні з’явіліся стравы, запазычаныя ў суседніх народаў: плоў, лагман, суп шарпо, пельмені манты, шашлык, розныя салаты і г. д. Развіццё земляробства і пчалярства садзейнічала абагачэнню кулінарных традыцый стравамі з садавіны і гародніны, бульбы, яек, мёду, птушынага мяса, у меншай ступені — рыбы. На поўдні Кыргызстана асаблівай папулярнасцю карыстаюцца гарбузы. У нашы дні выкарыстоўваюцца разнастайныя метады прыгатавання. Нягледзячы на значныя змены, у наш час захоўваецца звычай есці сытныя мясныя стравы ўвечары.
Найбольш папулярны напой — чай, які п’юць некалькі разоў на дзень з закускамі, малаком і вяршкамі. З проса робяць напой базо, з малака — кымыз, са спецыямі — балСовременная киргизская кухня. / Сост. С. Ш. Ибрагимова. — Ф., 1991. С. 3—5kulinar.np.by . З алкагольных напояў найчасцей ужываецца гарэлка.
Сацыяльная арганізацыя Да XIX ст. у кіргізаў склалася вельмі складаная сацыяльная і племянная арганізацыя. Яны падзяляліся на тры значныя групы племянных аб’яднанняў атуз уул, канурат і ічкілікethnomuseum.ru , якія адрознівалі сябе па паходжанню. Знутры іх вылучаліся галіны плямёнаў і асобныя плямёны. Апошнія падзяляліся на роды. Кожнае аб’яднанне, галіна племені і род мелі свой сацыяльны статус, часцяком адрозніваліся месцам пражывання або заняткамі. У наш час гэты падзел мала ўздзейничае на штодзённае жыццё, аднак працягвае аказваць істотны ўплыў на палітычны і эканамічны ладМ.Оленев: Роды и кланы Средней Азии Д.Орлов: Широкие крылья киргизского народа и Проклятие КокандаСыргак Аттокуров, Кыпчаки, ичкилики, саяки, сарбагыши. Кыргызстану не выбраться из трясины феодализма и племенных отношений .
Асноўнай малой сацыяльнай адзінкай была малая нуклеарная сям'я з бацькі, маці, дзяцей, часам старых бацькоў. У багатых сем’ях практыкавалася палігінія. Існавалі розныя формы сватаўства і шлюбнай дамовы, у тым ліку дамова аб шлюбе нованароджаных, выдача ўдавы замуж за малодшага брата яе памерлага мужа і жаніцьба ўдаўца на малодшай сястры памерлай жонкі, абмен сёстрамі або сваячніцамі без выплаты, але найчасцей шлюбу папярэднічала дамова, згодна з якой бацькі нявесты атрымоўвалі ад жаніха выкуп. Перавагай карысталіся шлюбы з сваякамі па лініі маці, у тым ліку шлюбы дзяцей сясцёр і нават шлюбы з сястрой маці. Брат жанчыны адыгрываў значную ролю ў выхаванні дзяцей. Нявеста прыходзіла ў сям’ю мужа з пасагамСемья и брак киргизов . Главой кіргізскай сям’і лічыцца бацька. Маёмасць у мінулым перадавалася толькі па мужчынскай лініі. У наш час закон гарантуе роўныя правы спадкаемцаў, незалежна ад полу.