Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) да 1991 саюзная рэспубліка СССР.
Размініраванне і ачышчэнне ад зброі тэрыторыі рэспублікі. Дэмабілізацыя арміі Рашэннем Дзяржаўнага камітэта абароны (ДКА) ад 19 лютага 1944 правядзенне работ па размініраванні і ачыстцы тэрыторыі ад зброі і боепрыпасаў ускладвалася на органы Асавіяхіма. 9 сакавіка 1944 СНК БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову «Аб прыцягненні арганізацый Асавіяхіма да работ па размініраванні і збору трафейнай і айчыннай маёмасці ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі»Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / Рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэд.) і інш.; Рэд. тома У. Навіцкі. — Мн.: Современная школа — Экоперспектива, 2011. — 728 с.: іл. — ISBN 978-985-539-242-0. — С. 23. Са спасылкай на: НАРБ. — Ф. 4. — Воп. 61. — Спр. 20. — Арк. 23—25.. Цэнтральнаму савету Асавіяхіма БССР даручалася сфарміравацьу кожным раёне каманду ў складзе ад 50 да 100 чал., правесці абучэнне байцоў-размінёраў. Да пачатку правядзення работ былі створаны 32 раённыя каманды, у склад якіх уваходзілі 1516 байцоў і 106 інструктараў з ліку быўшых партызанскіх падрыўнікоў, камандзіраванных з арміі афіцэраў-мінёраў. Усе члены каманд прайшлі спецыяльную падрыхтоўку па 70-гадзіннай праграме.
Першы этап размініравання пачаўся ў красавіку 1944. Да канца чэрвеня 1944 работы па размініраванні ў Гомельскай вобласці ў асноўным былі завершаны ў 12 раёнах, Магілёўскай — 6, Палескай — у 5. Да гэтага часу каманды праверылі і здалі больш за 25 тыс. км² тэрыторыі. На абследаванай плошчы было знішчана больш за 220 тыс. мін, не улічваючы іншых відаў боепрыпасаўГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг… — С. 24. Са спасылкай на: НАРБ. — Ф. 263. — Воп. 1. — Спр. 10. — Арк. 19.. Справа размініравання ўскладнялася вялікай геаграфіяй паходжання выбуховых прадметаў. Сярод іх значыліся нямецкія, бельгійскія, французскія, італьянскія, англійскія і савецкія, якія мелі свае «сакрэты». У 1944 загінулі 70 чал., 70 % з іх складала моладзь ва ўзросце 17—18 гадоў, 89 байцоў атрымалі раненні. У двлейшым страты змяншаліся, тым не менш за 1944—1946 пры размініраванні загінулі 157 чал., 136 атрымалі раненні.Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / Рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэд.) і інш.; Рэд. тома У. Навіцкі. — Мн.: Современная школа — Экоперспектива, 2011. — 728 с.: іл. — ISBN 978-985-539-242-0. — С. 25. Са спасылкай на: НАРБ. — Ф. 263. — Воп. 1. — Спр. 65. — Арк. 15, 72.
3 кастрычніка 1944 СНК БССР і ЦК КП(б)Б з мэтай актывізацыі работы прынялі пастанову «Аб дадатковых мерапрыемствах па прыцягненні арганізацый Асавіяхіма да работ па размініраванні і збору трафейнага і айчыннага ўзбраення, боепрыпасаў і маёмасці ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі»Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг… — С. 26. Са спасылкай на: НАРБ. — Ф. 263. — Воп. 1. — Спр. 3. — Арк. 22, 23.. Была пастаўлена задача да 20 лістапада 1944 завяршыць работу па размініраванні і збору трафеяў на пахатных палях, лугах і пашах, а асноўную ачыстку тэрыторыі завяршыць да 1 ліпеня 1945. У 1944 байцы прайшлі больш за 58 тыс. км² тэрыторыі. сабралі і знішчылі 2 млн 151 тыс. выбуховых адзінак, у т.л. больш за 520 тыс. супрацьтанкавых і 489 тыс. супрацьпяхотных мінШкола мужества и патриотизма: краткий очерк истории ДОСААФ Белорусской ССР / [П. К. Максимов и др.]. — Мн.: Беларусь, 1988. — 268, с., л. ил. — ISBN 5-338-00098-9. — С. 115..
Да канца 1945 размініраванне тэрыторыі БССР у асноўным было завершана. Выканаўчыя камітэты абласных Саветаў зацвердзілі акты прыёму ачышчаных зямель. За 1944—1946 асавіяхімаўскія каманды, воінскія сапёры правялі разведку і ачысцілі ад мін і боепрыпасаў каля 109 тыс. км² тэрыторыі рэспублікі, 18 879 населенных пунктаў, 22 948 мінных палёў, сабралі 9 млн. 500 тыс. узрыўных адзінак. Работу праводзілі 1 тыс. інструктараў і14 280 байцоў-размінёраўГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг… — С. 26.. 21 снежня 1946 Савет Міністраў БССР зацвердзіў акт камісіі па праверцы аб’ёму і якасці работ па размініраванні і ачыстцы ад выбуховых сродкаў тэрыторыі рэспублікі. Адзначалася, што да таго часу на абарончым рубяжы заставаліся 110 неразмініраваных палёў з агульнай плошчай 8,6 км². Паўторна праверкі патрабавалі значныя плошчы ў Дубровенскім, Лёзненскім, Суражскім, Віцебскім, Сіроцінскім, іншых раёнах. Урад БССР прыняў рашэнне захаваць ва ўсіх раёнах рэспублікі падраздзяленні мінёраў у колькасці 5—10 чал, якія працягвалі работу па ачыстцы тэрыторый. Яна завяршылася толькі ў 1953. Было размініравана больш за 800 тыс. га плошчы, на якіх былі адшуканы і абяскоджаны 13 млнрозных відаў зброі, каля 10 млн мін. «Не апрацаванымі» заставаліся некаторыя тэрыторыі, заросшыя хмызняком, маладым лесам, якія прыносілі нямала трагічных выпадкаў. У 1953 выбухі ўнеслі жыццё 80 чалавек, 1954 — 79, 1955 — 50, у 1956 — 61 чал.Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг… — С. 26—27. Са спасылкай на: НАРБ. — Ф. 4. — Воп. 62. — Спр. 504. — Арк. 175, 176.
За самаадданую працу, праяўленую мужнасць 76 удзельнікаў размініравання былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, 88 — знакам «Выдатны мінёр», 76 — граматамі Цэнтральнага саветаАсавіяхіма БССРШкола мужества и патриотизма… — С. 116..
Адной з важнейшых задач кіраўніцтва БССР і СССР з’яўляліся пытанні дэмабілізацыі ваенных. Сесія Вярхоўнага Савета СССР 23 чэрвеня 1945 прыняла Закон аб дэмабілізацыі ў другой палове 1945 ваеннаслужачых 13 старэйшых узростаў асабовага складу Чырвонай Арміі. Паўсюдна праходзілі мітынгі і сходы, дзе выказвалася падзяка ўдзельнікам вайны. На чыгуначныых вузлах ствараліся неабходныя ўмовы для адпраўкі кожнага прыбыўшага да месца назначэння. На ст. Магілёў франтавікам, якія ад’язджалі далей, было абсталявана памяшканне для адпачынку, працавала сталовая, лазня, агітпункт, стол даведак, кіёск па продажу газет і часопісаўГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг… — С. 27. Са спасылкай на: НАРБ. Ф. 4. Воп. 47. Спр. 72. Арк. 229..
Рэпатрыяцыя
Барацьба з антысавецкім падполлем
Пасля заканчэння вайны на тэрыторыі Беларусі яшчэ некалькі гадоў дзейнічалі антысавецкія партызанскія групы.«Салідарнасць» Правал спецаперацыі Сяргей Ёрш Праект «Беларускія Аўтары» З некаторымі з іх спрабавалі ўсталяваць сувязь заходнія спецслужбы. Атрады НКУС ладзілі карныя аперацыі супраць антысавецкага падполля.
Аднаўленне органаў дзяржаўнай улады (1944—1953) У перыяд нямецкай акупацыі Беларусі, савецкія вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання былі змушаны эвакуіравацца ў РСФСР. а мясцовыя спыніць працу. У эвакуацыі працягвалі сваю дзейнасць толькі Прэзідыум Вярхоўнага Савета і Савет Народных Камісараў БССР. Гэтая дзейнасць, натуральна, мела абмежаваны характар.
У чэрвені 1942 мінуў тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета БССР I-га склікання, але, улічваючы немагчымасць правядзення ва ўмовах ваеннага часу новых выбараў, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР адтэрмінаваў іх і падоўжыў яго паўнамоцтваИстория государства и права Белорусской ССР: В 2 т. Т. 2. — Мн., 1976. — С. 173—174; НАРБ. Ф. 7. Воп. 3. Спр. 5. Арк. 6..
У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў.
Адраджэнне эканомікі (1944—1950 гг.) Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. За 1 год і 9 месяцаў пасля вызвалення саюзныя рэспублікі прыслалі Беларускай ССР на 8,2 млн руб. розных тавараматэрыяльных каштоўнасцейНародное хозяйство Белорусской ССР за 40 лет: [Сборник] / Госплан БССР; Под ред. С. Н. Малинина. — Мн.: [б. и.], 1957. — 287, с., л. цв. диаграмм. — С. 49.. Першачарговыя задачы і шляхі аднаўлення гаспадаркі былі вызначаны ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі»Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам: [Сборник документов за 50 лет]: В 5 т. Т. 3: 1941 — 1952 годы. — М.: Политиздат, 1968. — 751 с. — С. 131..
Аднаўленне прамысловасці і транспарту На пачатку 1946 г., калі ўжо некаторая частка прадпрыемства была часткова ці цалкам адноўлена, аб’ём прамысловай вытворчасці, па даных Дзяржплана БССР, складаў толькі 20,4 % ад узроўню 1940 г. Трэба адзначыць, што шмат якія даныя афіцыйнай савецкай статыстыкі тэндэнцыйныя і сумніўныя, аднак навукоўцы звяртаюцца да яе, паколькі дакладныя звесткі аб развіцці эканомікі ў пасляваенны перыяд або адсутнічаюць, або іх надзвычай мала. У выніку вайны было страчана больш за палову нацыянальнага багацця рэспублікі (па СССР — каля 30 % нацыянальнага набытку)Экономическая история Беларуси: Учебное пособие для студентов экономических специальностей вузов / В. И. Голубович, Г. И. Ермашкевич, Г. П. Бущик и др.; Под ред. В. И. Голубовича. — Мн.: УП «Экоперспектива», 2001. — 399 с. — С. 277. — ISBN 985-6598-81-8..
У сакавіку 1946 быў прыняты чацвёрты ўсесаюзны пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі, у якім у якасці асноўнай задачы абвяшчалася «забяспечыць першачарговае аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці і чыгуначнага транспарту…». Планавалася да канца 1950 не толькі дасягнуць даваеннага ўзроўню вытворчасці, але і значна перавысіць яго. Пры гэтым меркавалася ўжо «ў бліжэйшы час» дагнаць і пераўзысці «дасягненні навукі за межамі СССР»Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам: [Сборник документов за 50 лет]: В 5 т. Т. 3: 1941—1952 годы. — М.: Политиздат, 1968. — 751 с. — С. 250.. У верасні таго ж года 8-й сесіяй Вярхоўнага Савета БССР быў зацверджаны чацвёрты план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР, які з’яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Найбольш высокімі тэмпамі павінна было адбывацца аднаўленне і развіццё машынабудавання. Прадугледжвалася аднаўленне і ўвядзенне ў дзеянне Гомельскага завола сельскагаспадарчага машынабудавання, станкабудаўнічых заводаў агульнай вытворчасцю 4500 станкоў у год, завяршэнне будаўніцтва аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага і інш. заводаўВосьмая сесія Вярхоўнага Савета БССР, 9—11 верасня 1946 г.: Стэнаграфічная справаздача. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1947. — 266 с. — С. 235—242.. Дзякуючы гераічным намаганням рабочых і калгаснікаў, да канца 1950 г. аб’ём валавай прадукцыі на 15 % пераўзышоў адпаведны паказчык 1940 г. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: аўтамабільны, трактарны, гіпсавы заводы, камвольны камбінат у Мінску, завод дарожных машын у Жодзіне, дываноў — у Віцебску і г. д.
У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў.
Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць «нацыяналістычных» беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра — Сталіна.
Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Заходняй Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За два гады (1949—1950) чатыры пятых сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Вёска, як і раней, разглядалася ў якасці донара індустрыялізацыі. У выніку па ўсіх важных паказчыках у сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950 г. узровень 1940 г. не быў дасягнуты.