Мацярдушка звычайнаяЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) (Origanum vulgare) — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

Назва

Мацярдушка звычайная, мацердушка, мацержанкаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, мацердушка Ботанический словарь, Спб, 1878, душанка, мята глухая, мята паляваяГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, лябёдка, мацеранка, зяноўка, мята глухая, мята лясная, пчалалюбВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., бабіна душыца, мацярынка, бабіна душыца (раней вельмі шырока ўжывалася пры жаночых захворваннях), душанка. Блізкая сваячка маярану, таму яшчэ называлася «дзікі маяран».

Батанічнае апісанне thumb|left|250px| Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй Беларусі, пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае эфірны алей, дубільныя рэчывы і вітамін C.

Значэнне і выкарыстанне

У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісце мацярдушкі можна дадаваць у супы (напрыклад, гарохавы), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з яек, салаты з садавіны (асабліва фасолі). Вельмі папулярная прыправа ў Італіі, адзін з сімвалаў італьянскай кухні (лісце дадаюць у соўсы, салаты з таматаў, баклажанаў, цукіні і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской рыбы і мяса, апроч бараніны; абавязковы кампанент сапраўднай піцы), а таксама ў Францыі, Грэцыі, вядомая з антычнасці. Грэчаская назва oregano (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае «радасць гор».

Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін: некалькі сцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар травы дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад малака, у хатнім піваварстве ўжывалі заміж хмелю, пучкі развешвалі па сценах шляхецкіх абораў дзеля дэзінфекцыі. Перад заваркай кветкі разам са сцяблом разміналі.

Адвар мацярдушкі — папулярны сродак як народнай, так і афіцыйнай медыцыны (ад захворванняў нервовай сістэмы, органаў стрававання); яго пілі і ў якасці гарбаты. Эфірны («хмелевы») алей з мацярдушкі ужываецца для араматызацыі мыла, губной памады, зубной пасты. Збіраюць у перыяд цвіцення разам з кветкамі; спецыфічныя смак і водар найлепш развіваюцца пры інтэнсіўным сонечным асвятленні, таму яны больш выражаныя ў імпартнага прадукту, чым у мацярдушкі, вырашчанай у нашых шыротах.

Літаратура

Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Лекавыя расліны