Элеанора Іванаўна Валіцкая (, г. Старыя Дарогі — 20 сакавіка 2019, г. Мінск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія
У час Вялікай Айчыннай вайны была вывезена акупантамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. Пасля вызвалення вярнулася на СтарадарожчынуВаліцкая Элеанора Іванаўна .
Працоўную дзейнасць пачала ў 1947 годзе ў калгасе «Сцяг камунізму» у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна паляводам, затым звеннявой паляводчай брыгады.
З 1963 года і да выхаду на пенсію працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку цялятніцай, затым больш як 30 год аператарам машыннага даення. Неаднаразова была пераможцай у раённым спаборніцтве. Першая ў Старадарожскім раёне дасягнула 4-тысячнага надою малака ад каровы.
Узнагароды За шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі па надоях малака ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна.
Крыніцы
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы