Юлій Пятровіч Ва́наг (, хут. Ірбесала, Унгермуйжская воласць, Дзвінскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — , Рыга, СССР) — латышскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1953), Заслужаны работнік культуры БССР (1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1927 годзе. У 1941 годзе напісаў (сумесна з ) п’есу «Яны праклалі шлях» пра барацьбу латышскага народа за Савецкую ўладу і лібрэта оперы «Рута»(пастаўлена ў 1943 годзе).

У п’есе «Сустрэча на беразе» (1948) паказаў аднаўленне прамысловасці і рост сацыялістычных спазнанняў людзей Савецкай Латвіі. П’есы Ванага ставіліся ў (Рыга), а таксама ў іншых тэатрах Латвіі.

Таксама працаваў як кінадраматург: сцэнарыі «Вясновыя замаразкі» і іншыя.

Аўтар тэксту дзяржаўнага гімна Латвійскай ССР.

Перакладчыцкая дзейнасць Пераклаў на латышскую мову вершы Я. Купалы, аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» І. Шамякіна, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Беларускія народныя казкі» і інш.

Асноўныя творы

Зборнікі вершаў «В воротах солнца» (1946) «Глубокая пахота» (1950) «Горькие цветы» (1960) «Из чаши воспоминаний» (1965) «Поэзия» (1973) «Годы» (1973) «Вспомни, молодость моя» (1976) «Следы на кромке прибоя» (1978)

П’есы «Они проложили путь» (1941) «Встреча на берегу» (1948) «Корабль выходит в море» (1955) «Баллада о неизвестном солдате» (1967)

Сцэнарыі да кінафільмаў «Весенние заморозки» «За лебединой стаей облаков»

Беларускія пераклады Вялікія справы маленькага Мікіня. — Мн., 1957.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Біяграфія ў ВСЭ Литературная газета. 1986. 22 окт. (некралог)

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Латвійскай ССР Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Драматургі Латвіі Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Латышскамоўныя паэты