Чэхаславацка-венгерская вайна 1919 года — вайна Савецкай Венгрыі з Чэхаславакіяй, выкліканая абвастрэннем іх палітычных узаемаадносін і тэрытарыяльнымі спрэчкамі.
На наступны дзень пасля ўсталявання ў Венгрыі савецкай улады, 23 сакавіка, пачалася вайна паміж Венгрыяй і Чэхаславакіяй, а 16 красавіка паміж Венгрыяй і Румыніяй. Падтрымка Чэхаславакіі і Румыніі дзяржавамі Антанты забяспечыла ім перамогу ў вайне і вымусілі Венгрыю падпісаць Трыянонскі мірны дагавор на ўмовах Антанты. Паражэнне венгерскай арміі пад Зволенам 10 чэрвеня было пераломам у вайне на тэрыторыі Славакіі. Адначасова з уваходжаннем румынскіх войскаў у Будапешт 4 жніўня 1919 года ў Венгрыі пала Савецкая рэспубліка.
Гл. таксама Далучэнне Трансільваніі да Румыніі
Спасылкі Карта ваенных дзеянняў у Венгрыі ў 1919 годзе
Катэгорыя:Войны Румыніі Катэгорыя:Войны Венгрыі Катэгорыя:Войны Чэхіі Катэгорыя:Войны Славакіі Катэгорыя:Войны Чэхаславакіі