Фаціма бінт Мухамед (каля 605—632) — дачка прарока Мухамеда і яго першай жонкі Хадзіджы. Замужам за Алі ібн Абі Талібам, пазней за чацвёртым праведным Халіфам (656—661). Ад яе дзяцей Хасана і Хусейна вядуць радавод ўсе нашчадкі прарока.
Біяграфія
Фаціма — адзін з найбольш шанаваных жаночых вобразаў у мусульманскім свеце, з якім звязана мноства легенд, якія ўзніклі галоўным чынам у шыіцка-ісмаіліцкім асяроддзі. Існуюць паданні пра дзіўныя з’явы, якія суправаджалі зачацце Фацімы, цяжарнасць і роды яе маці Хадзіджы, шлюб Фацімы з Алі, пра цуды здзейненыя ёй пры жыцці і пасля смерці.
Лічыцца, што Фаціма — першая, хто ў Судны дзень увойдзе ў рай. Яе называюць сеідай (паннай) усіх жанчын на зямлі і на тым свеце.
Культ Фацімы нясе ў сабе шматлікія рысы культу хрысціянскай Багародзіцы. Адзначаюцца дзень нараджэння Фацімы (20-га рамадана) і некаторыя іншыя святы звязаныя з яе імем.
Паходжанне ад Фацімы падкрэслена ў назве ісмаіліцкай дынастыі Фацімідаў, якая кіравала ў Егіпце і Паўночнай Афрыцы ў X — XII стагоддзях.
Літаратура Ислам. Словарь атеиста. — Москва. Политиздат, 1988. — С. 225.
Катэгорыя:Сям’я Мухамеда