thumb|200px|Афразійскія мовы
Тыгрынья (ትግርኛ) — семіцкая мова, якая ўзнікла са старажытнаэфіопскай мовы гэз.
Паміж 1952 і 1958 гадамі нароўні з арабскай была афіцыйнай мовай у Эрытрэі. Сёння з’яўляецца асноўнай рабочай мовай у Эрытрэі і афіцыйнай мовай у эфіопскай правінцыі Тыграй. Усяго колькасць носьбітаў мовы тыгрынья ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў чалавек, з якіх сем мільёнаў жывуць у Тыграі і два мільёны ў Эрытрэі.
Пісьменнасць Канчатковае набыццё пісьма адбылося толькі ў канцы 1930-х на аснове старажытнага пісьма гэз (эфіопскае пісьмо). Першыя рукапісы на тыгрыньі вядомыя, аднак, толькі з пачатку XIX стагоддзя. Першая літаратура на гэтай мове ўзнікла з перакладаў Бібліі на тыгрынью, зробленых у 1860-х гадах.
Этнічная група тыгрынья Тыгрынья з’яўляецца таксама назвай этнічнай групы ў Эрытрэі, якая размаўляе на тыгрыньі і адносіцца да адной з дзевяці афіцыйна прызнаных этнічных груп у краіне. Носьбіты мовы, якія жывуць у Эфіопіі, завуцца тыграй. Сама назва мовы паходзіць ад правінцыі Тыграй. Раней яе называлі словам хабеша, з якім этымалагічна звязана старая назва Эфіопіі — Абісінія.
Тыгрынью не трэба блытаць з семіцкай мовай тыгрэ, якая таксама распаўсюджана ў Эрытрэі, а таксама ў Судане.
Спасылкі
Cimino A. Vocabolario italiano-tigrai. (1903) Coulbeaux P. S, Schreiber, J. Dictionnaire de la langue tigraï (1915) Schreiber J. Manuel de langue Tigrai. (1893) Tigrigna Online Tigrigna (UCLA Phonetcic Lab Archive) Welcome to Tigrigna Language Lessons.
Катэгорыя:Семіцкія мовы Катэгорыя:Мовы Эфіопіі Катэгорыя:Мовы Эрытрэі