«Катэхізіс» () — кніга кароткіх пытанняў і адказаў на хрысціянскую тэматыку, выдадзеная 10 чэрвеня 1562 года ў Нясвіжскай друкарні філосафам і дзеячам рэфармацыйнага руху Сымонам Будным і кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнцем Крышкоўскім.
Катэхізіс перавыдаваўся чатыры разы. Першы раз у польскім перакладзе ў 1563 годзеKamieniecki, Jan. Szymon Budny: Zapomniana postać polskiej Reformacji (Ігар Клімаў)Гісторыя беларускай кнігі : у 2 т. Т. 1: Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. В. Нікалаеў ; [навуковыя рэдактары тома: В. В. Антонаў, А. І. Мальдзіс; мастак Г. І. Мацур]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — С. 183. — 423 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0481-5., у Стакгольме ў 1628 годзе, наступныя разы — у Мінску ў 2005 і 2012 гадах. Дагэтуль бібліятэкі Беларусі не мелі ніводнага асобніку гэтай кнігі, і з творам маглі пазнаёміцца толькі даследчыкі ў аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, і толькі з яго ксеракопіяй.
Гісторыя Ідэяй адукацыі «простых людзей» Сымон Будны захапіўся ў 1560 годзе ў часе працы на пасадзе прапаведніка ў Клецку. Сумесна з нясвіжскім прапаведнікам Мацеем Кавячынскім, яго братамі, кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў друкарню ў Нясвіжы. Грашовую дапамогу на яе ўтрыманне аказалі Мікалай Радзівіл «Чорны» і будучы канцлер вялікі літоўскі Астафій Валовіч. На загад апошняга з Вільні былі перавезеныя шрыфты Францыска Скарыны, што паскорыла з’яўленне «Катэхізіса» ўжо ў чэрвені 1562 года.
Апісанне
Змест У сваёй прадмове да «Катэхізіса» Сымон Будны адзначае, што яго кніга выдаецца не толькі з асветніцкіх мэтаў:
Перад тэкстам было набрана прысвячэнне Мікалаю Радзівілу, ваяводзе троцкаму, Мікалаю Радзівілу, ваяводзе віленскаму, і Мікалаю Радзівілу, сыну апошняга, а таксама прадмова, якую Сымон Будны напісаў 10 чэрвеня 1562 г. у Клецку. У прысвячэнні сярод іншага ёсць рэкамендацыя Радзівілам вывучаць асновы хрысціянства не толькі на чужых мовах, але і на роднай славянскай, шанаваць тагачасную беларускую мову і клапаціцца аб развіцці культуры, адукацыі і кнігадрукавання:
Пісьменнік-палеміст рашуча асуджае імкненне Рэчы Паспалітай вывесці з ужытку «рускую мову» (старабеларускую мову) і замяніць яе польскай.
У прадмове са спасылкай на Апостал і Евангелле праводзіцца думка аб неабходнасці вывучаць асновы веры, бо нельга выратаваць душу толькі выкананнем царкоўных абрадаў і падарункамі духавенству. Патрэбны адпаведныя падручнікі, і аўтар прадмовы прапануе чытачам пакуль малую кнігу, спадзеючыся ў далейшым падрыхтаваць больш падрабязнае выданне.
Акрамя выкладаў асобных палажэнняў хрысціянскага веравучэння, у кнізе ўзнімаліся такія актуальныя для таго часу праблемы, як грамадзянскія абавязкі чалавека, адносіны да дзяржаўных пасад, права валодання зямельнай уласнасцю, стаўленне хрысціян да войнаў і інш.
Моўныя адметнасці
Фанетыка «Катэхізіс» стаў узорам выкарыстання зразумелай простаму народу старажытнай беларускай мовы. Народная гаворка тут выкарыстоўваецца нашмат шырэй і паслядоўней, чым у выданнях Францыска Скарыны. Не зважаючы на рэлігійную тэматыку, «Катэхізіс», паводле прафесара Льва Шакуна, па сваіх моўна-стылістычных асаблівасцях набліжаецца да твораў тагачаснай свецкай літаратуры Літвы, якая ўжо даволі далёка адыйшла ад царкоўнаславянскай кніжнасці.
Сярод адметных фанетычных рысаў беларускай гаворкі, якія Будны адным з першых свядома адлюстраваў у сваім творы, можна адзначыць: Адметы Прыклад 1) пераход «у» ва «ў» нескладовае, якое праз адсутнасць спецыяльнай графемы перадавалася праз «в» «вживати», «навчаніе», «навчати» 2) зацвярджэнне шыпячых «божыи», «всемогучыи», «иншыи», «чужыи», «маючы», «содравшы» 3) у «Катэхізісе» ўпершыню ў беларускім пісьменстве паралельна мяккім «-ть» ўжываецца і цвёрды канчатак «тъ» у формах дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяпершаняга часу (параўн.: «маеть», «мовить», «пишеть», «стоить», «ведають», «терпеть» — «обецуетъ», «говорятъ», «завидуютъ», «живутъ», «могутъ»
Лексіка Значную моўную адметнасць уяўляе і слоўнікавы склад, асновай якога з’яўляецца ўласнабеларуская лексіка, да якой належаць як агульнаславянскія словы, што існуюць і ў сучаснай беларускай мове, так і шматлікія новаўтварэнні, якія ўзніклі на глебе самастойнага існавання беларускай мовы.
Даследчык мовы твораў С. Буднага акадэмік Аркадзь Жураўскі, у прыватнасці, адзначае наступныя асаблівасці лексічнага складу «Катэхізіса»: Адметы Прыклад 1) у «Катэхізісе» прысутнічае значная колькасць лексічных беларусізмаў, якія толькі-толькі пачыналі замацоўвацца ў літаратурным ужытку таго часу «бачити», «взоръ», «выховати», «згинути», «карати», «краина», «личьба», «мова», «мовити», «надея», «наставникъ», «прикрий», «пытанье», «справа», «ховати»гл. 2) у Буднага назвы дзён тыдня ўжываюцца ў беларускім фанетыка-марфалагічным абліччы: «понѣдѣлокъ», «второкъ», «середа», «четвѣеръ», «пятница», «субота» 3) у лексыцы «Катэхізіса» сустракаецца нямала палянізмаў, большасць з якіх — словы, якія раней не выкарыстоўваліся ў помніках, але пазней фактычна замацаваліся ў беларускім пісьменстве: «дочасный», «жебровати», «зычити», «згола», «зацный», «маетность», «малженство», «пришлый», «цнота», «члонок», «шкода» 4) значэнні незразумелых словаў Сымон Будны тлумачыў наўпрост у тэксце(гэты прыём тлумачэння вядомы з канца XV ст.) «брака или женитьбы», «брань или валка», «елеомъ или маслом», «зелье або лекарство», «недуги або хворобы», «совесть або сумненне», «татьми се есть злодѣеями», «чада або молодые люди» і г. д. (некаторыя словы С. Будны тлумачыў на палях: «напасть — искушение», «стихія — початки», «чающе — ожидаючи»
Пераклады У пачатку 1990-х у Нацыянальнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу быў знойдзены поўны спіс нясвіжскага «Катэхізіса» ў перакладзе на рускую мову.
Даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэту кнігу ў пачатку XVIII стагоддзя збіраліся перавыдаць у пятроўскай Расіі. Падрыхтоўкай выдання, як мяркуюць, кіраваў адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Пятра I, былы рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі Феафан Пракаповіч.
Захаваныя асобнікі Зараз вядома пра 11 захаваных паасобнікаў «Катэхізіса»: у музеі Чартарыйскіх у Кракаве і ў бібліятэцы Маскоўскага ўніверсітэта — па адным, у ДзГМ, РДзБ і Нацыянальнай бібліятэцы ў Празе — па два, у РНБ — трыЛобынцев Ю. А. Описание изданий Несвижской типографии и типографии Василия Тяпинского. С. 16-20. На двух з іх захаваліся прыпіскі, якія сведчаць, што бытавалі гэтыя кнігі на беларускіх альбо ўкраінскіх земляхГоленченко Г. Я. Идейные и культурные связи... С. 261..
Спасылкі Прадмова да Катэхізіса на Беларускай Палічцы
Катэгорыя:Літаратура Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Кнігі 1562 года Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа Катэгорыя:Сымон Будны Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове