Беларуская Палічка — найстарэйшая і найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзеВіртуальная бібліятэка // Наша Ніва. № 39, 2005. беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём ЖвірамІгар Няхведаў. Вызваленчы рок // Наша Ніва. № 25, 2001. коштам уласнай стыпендыіСяргей Кручкоў. Садаклад: «Беларуская мова ў інфармацыйнай прасторы» // Сайт Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Дата доступу: 19 мая 2010.

Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаванні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнер, сістэмны адміністратар і сканавальнік. На час заснавання ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі і займаліся стварэннем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі размешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па слядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча і «» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор».

Да лета 2005 года пры сайце дзейнічаў і форум («Гасцёўня»)Таццяна Мураўёва. Litaraтурны інтэрнэт, або dzie ja? // Дзеяслоў. № 6 (19), 2005.. З 2001 года «Беларуская Палічка» змяніла адрас на knihi.com Вольга Караткевіч. Беларускі Дыялог на Інтэрнеце // Радыё «Свабода». 7 студзеня 2001..

Літаратура

Спасылкі Галоўная старонка Беларускай Палічкі Праект «Электронная Энцыклапедыя» Праект «Беларускі кнігазбор»

Катэгорыя:Літаратурныя сайты Катэгорыя:Электронныя бібліятэкі Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Сайты Беларусі