Арка Трая́на (гістарычная назва — «Залатыя вароты», ) — трыумфальная арка на поўдні Італіі ў г. Беневент, узведзеная ў гонар імператара Траяна на найважнейшым скрыжаванні Апіевай дарогі, на пачатку новай Траянавай дарогі (Via Traiana) з Беневента ў Брундзізій. Збудаванне памерам 15.6 м x 8.6 м было пабудавана ў 114—117 гг., архітэктар (меркавана) Апаладор Дамаскі.

На абодвух баках атыка размешчаны адзін і той жа пасвячальны надпіс:

IMP[ERATORI] CAESARI DIVI NERVAE FILIO NERVAE TRAIANO OPTIMO AVG[USTO] GERMANICO DACICO PONTIF[ICI] MAX[IMO] TRIB[UNICIA] POTEST[ATE] XVIII IMP[ERATORI] VII CO[N]S[ULI] VI P[ATRI] P[ATRIAE] FORTISSIMO PRINCIPI SENATVS P[OPULUS]Q[UE] R[OMANUS]

Імператару, Цэзару, сыну боскага Нервы, Нерве Траяну, найлепшаму Аўгусту Германскаму, ДакійскамуМаюцца на ўвазе перамогі Траяна над германцамі і дакамі., вялікаму пантыфіку, у 18-ы раз трыбуну, у 7-ы раз імператару, у 6-ы раз консулу, айцу айчыны, наймагутнейшаму прынцэпсу — сенат і народ Рыма.

На невялікім фрызе аркі (адзіны цалкам захаваны рымскі «трыумфальны» фрыз) адлюстраваны трыумф Траяна пасля вайны з дакамі, якая скончылася ў 106 г. поўнай перамогай рымлянСам трыумф прайшоў у 107 годзе і быў неверагодна пышным: ён доўжыўся 123 дні.. Каб правільна «прачытаць» яго, неабходна пачаць агляд з паўночна-ўсходняга боку аркі і рухацца вакол яе па гадзіннікавай стрэлцы.

Литература Bernard Andreae: Zum Triumphfries des Trajansbogens von Benevent. In: Römische Mitteilungen 86 (1979), 325—329.

Гл. таксама Калона Траяна Форум Траяна Аркі Траяна (англ.)

Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Трыумфальныя аркі