Арцём Бобух (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выступаў за луцкую «Валынь» у Першай лізе, пазней выступаў за іншы клуб Першай лігі «Фенікс-Ільічовец». З 2010 года выступаў у клубах Прэм’ер-лігі, пераважна за моладзевыя склады.

У ліпені 2013 года вярнуўся ў «Валынь», але амаль адразу быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». У бабруйскім клубе здолеў стаць асноўным цэнтральным абаронцам. У лютым 2014 года быў выкуплены бабруйскім клубам у «Валыні». У першай палове сезона 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам, але потым стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» не разлічвае на іграка, і Бобух пакінуў Бабруйск. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну», аднак з-за траўмы так і не згуляў да канца сезона, пасля чаго зноў пакінуў каманду.

У чэрвені 2017 года пачаў трэніравацца разам са «Слуцкам», з якім у ліпені падпісаў кантракт. З-за траўм згуляў у другой палове сезона 2017 толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і адным матчы Кубка. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам і завяршыў кар’еру.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк