Дыфіра́мб () — жанр антычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая песня ў гонар багоў, найперш Бахуса. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду. Майстрам дыфірамба быў старажытнагрэчаскі паэт Піндар (VІ—V стст. да н.э.). У еўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора хвалебнага. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш М. Танка «Дыфірамб» (1950): Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб.
Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленне залішняй, неапраўданай пахвальбы.
Літаратура
Катэгорыя:Літаратурныя жанры