Адэлард Бацкі (; каля 1080 — каля 1160) — англійскі філосаф-схаластАделард Батский/ Новая философская энциклопедия: В 4 тт. М.: Мысль. Под редакцией В. С. Стёпина. 2001.
Біяграфія Вучыўся ў Туры і Лане, здзейсніў сямігадовае падарожжа па Паўночнай Афрыцы і Малой Азіі. Пасля вяртання напісаў некалькі арыгінальных сачыненняў, пераклаў найважнейшыя навуковыя працы з грэчаскай і арабскай на лацінскую мову («Пачаткі» Еўкліда, астранамічныя табліцы Аль-Харэзмі).
Творчасць Яго філасофскія сачыненні (галоўнае — дыялог «Пра тоеснае і рознае») аказалі ўплыў на сярэднявечных філосафаў: Роджэра Бэкана, Гільёма Канхезія, Гуга Сен-Вікторскага і іншых.
Спіс сачыненняў Regule abaci De avibus Quaestiones naturales seu physicae De eodem et diverso De cura accipitrum
Катэгорыя:Схаласты Катэгорыя:Філосафы Англіі Катэгорыя:Філосафы XII стагоддзя Катэгорыя:Натурфілосафы