Лазар Весялінавіч (; нар. , , Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Вайводзіна», спачатку выступаў за клубы ніжэйшых сербскіх ліг. У 2009 годзе стаў іграком клуба «Спартак Злацібар Вода», але з-за траўм не здолеў замацавацца. З 2012 года гуляў за клуб «Хайдук», у складзе якога стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Сербіі сезона 2012/13 і ўвайшоў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.

«Дынама» У ліпені 2013 года быў запрыкмечаны селекцыянерамі мінскага «Дынама», якія прыехалі ў Сербію дзеля прагляду аднаклубніка Лазара, Ненада Адамавіча. У выніку Весялінавіч быў арандаваны дынамаўцамі да канца 2013 года з правам выкупу.

У складзе «Дынама» адразу заняў месца асноўнага нападніка, быў прызваны замяніць на гэтай пазіцыі пакінуўшага клуб Касціна Курэлю. У першым жа матчы за «Дынама» (14 ліпеня супраць «Гомеля») вызначыўся голам. Трохі пазней тры галы Весялінавіча дазволілі дынамаўцам па суме двух матчаў прайсці ў Лізе Еўропы харвацкую «Лакаматыву». Але пасля гульня Весялінавіча пайшла на спад, і ў верасні ён ужо перастаў трапляць у асноўны склад. У лістападзе 2013 года вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

«Вайводзіна» Па заканчэнні сезона «Дынама» намагалася пакінуць Весялінавіча ў сваім складзе, але ў студзені 2014 года ён перайшоў у «Вайводзіну»Лазара Веселиновича не будет в минском "Динамо". У складзе «Вайводзіны» стаў уладальнікам Кубка Сербіі. У студзені 2015 года на правах арэнды апынуўся ў карэйскім клубе «Пхохан Стылерс»Лазар Веселинович арендован клубом из Южной Кореи, куды праз год перайшоў на трывалай аснове.

Апошнія гады У пачатку 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком венгерскага клуба «Мезёкёвешд». У студзені 2018 года перайшоў у бялградскі «Рад». У маі 2018 года стаў іграком «Пролетара», але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Борац» (Шайкаш) з рэгіянальнай лігі. Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў «Пролетар».

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 Уладальнік Кубка Сербіі: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК ЧСК Півара Катэгорыя:Ігракі ФК Інджыя Катэгорыя:Ігракі ФК Паліч Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Млады Раднік Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Кула Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Пхохан Стылерс Катэгорыя:Ігракі ФК Мезёкёвешд Катэгорыя:Ігракі ФК Рад