Быва́йце здаро́вы (іншыя назвы: Бывайце здаровы, жывіце багата) — беларуская застольная песня на словы паэта Адама Русака.
Гісторыя стварэння Верш «Бывайце здаровы!» быў напісаны ў 1936 годзе беларускім паэтам Адамам Русаком па вяртанні з роднай вёскі Пясочнае ў Ленінград. Аўтарам музыкі да гэтай песні з’яўляецца кампазітар Ісак ЛюбанІсак Любан — Чырвоная кніга расійскай эстрады.
Версія ў рускім перакладзе Міхаіла Ісакоўскага з’явілася ў газеце «Праўда» 1 студзеня 1937 года, аўтарства не было пазначанае, таму некаторы час песня лічылася народнай. Ісакоўскі фігураваў у расійскіх выданнях як аўтар перакладу, а Ісак Любан — аўтарам музыкі. Неўзабаве адбылося пасяджэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака было даказанае, і ў 1940 годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэннямі.
Выканаўцы Сярод першых выканаўцаў песні народная артыстка БССР Ларыса Александроўская, якая праспявала яе ў Мінску для дэлегатаў рэспубліканскага з’езда камуністычнай партыі 15 чэрвеня 1937 года.
Падчас Другой сусветнай вайны песня гучала на франтах у розных варыяцыях, у фільме «Канцэрт фронта» Леанід Уцёсаў выканаў яе з вайсковымі куплетамі. Сярод пазнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра МулявінаПесняры «Бывайце здаровы» 1996, Іосіф Кабзон, Зміцер Вайцюшкевіч.
Крыніцы
Спасылкі Тэкст песні «Бывайце здаровы» з нотамі Песня «Бывайце здаровы» на сайце http://sovmusic.ru
Катэгорыя:Песні Беларусі Катэгорыя:Песні на беларускай мове