Сэцэ́сія (, ад secedo — выходжу) — дэманстратыўны адыход плебеяў () у Старажытным Рыме у 494, 449, 445, 342 і 287 гадах да н.э. на Авенцінскі ўзгорак або Свяшчэнную гару, якія ў той час знаходзіліся па-за межамі горада.

Сэцэсія была эфектыўнай формай барацьбы плебеяў супраць патрыцыяў за свае палітычныя і сацыяльныя правы, бо масавы адыход насельніцтва з Рыма (а асноўная маса гараджан складалася з плебсу) паралізаваў эканамічнае жыццё горада.

Верагодна ўжо пасля першай сэцэсіі 494 г. да н.э. у Старажытным Рыме для абароны правоў прышлага насельніцтва былі ўведзены пасады народных трыбунаў і эдылаў.

Літаратура

Géza Alföldy. Römische Sozialgeschichte. Franz Steiner Verlag, Wiesbaden 1975, ISBN 3-515-02045-4 Jochen Bleicken. Das Volkstribunat der klassischen Republik. Studien zu seiner Entwicklung zwischen 287 und 133 v. Chr. Beck, München 1955 Dietmar Kienast. Die politische Emanzipation der Plebs und die Entwicklung des Heerwesens im frühen Rom. In: Bonner Jahrbücher. 175, 1975, , S. 83-112. The Growth of Plebeian Privilege in Rome. The English Historical Review No. II (April 1886) Forsythe. G. A Critical History of Early Rome, Berkeley, 2005

Катэгорыя:494 да н.э. Катэгорыя:449 да н.э. Катэгорыя:445 да н.э. Катэгорыя:342 да н.э. Катэгорыя:287 да н.э. Катэгорыя:Палітыка Старажытнага Рыма Катэгорыя:Спосабы пратэсту