Прэфект ( — начальнік, камандуючы) — розныя магістратуры ў Старажытным Рыме. Прэфект аноны — службовая асоба, якая кантралюе пастаўкі пшаніцы ў Рым. Прэфект вігілаў — службовая асоба, якая каіравала пажарнай аховай Рыма і адказвала за парадак у начны час (уведзена з пач. I стагоддзя). Прэфект горада — значная пасада з царскага перыяду гісторыі Рыма (праіснавала да XIII стагоддзя ў Канстанцінопалі). Прэфект Егіпта, прэфект аўгустал — намеснік правінцыі Егіпет (пазней дыяцэзія Егіпет). Прэфект лагера — камендант легіённага лагеры ў рангу ваеннага трыбуна. Прэфект прэторыя — адна з вышэйшых службовых асоб у Рымскай імперыі. Прэфект саюзнікаў — камандуючы саюзнікамі ў рангу ваеннага трыбуна. Прэфект эвакатаў — камандуючы ветэранамі (эвакатамі). Прэфект — у шэрагу дзяржаў адмысловы інстытут прадстаўніка цэнтральнага (Румынія) ці рэгіянальнага (РФ, Францыя) урада на месцах, кіраўнік прэфектуры. Прэфект — пасада рэгіянальнага прадстаўніка цэнтральнага ўрада ў Францыі. Іншае Прэфект, факультэцкі — належная асоба, якая сочыць за парадкам на факультэце. Прэфект, духоўны інспектар — з часоў Пятра I інспектар духоўных семінарый у Расіі. Форд Прэфект — выдуманы персанаж з цыклу навукова-фантастычных раманаў Дугласа Адамса пад агульнай назвай «Аўтастопам па галактыцы». Прэфект, кардынал — у каталіцкай царкве кардынал, які старшынствуе на пэўных сходах Святога Прастола.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Прэфект · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.