Нот () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог паўднёвага (гарачага) вятра, званы «хуткім», прыносіў туманы і дажджы. Сын бога зорнага неба Астрэя і багіні світанку Эас, брат Зефіра, Эўра, і Барэя.

Гесіёд зваў яго «жудасным», за яго высокую тэмпературу. Быў згаданы ў «Іліядзе» і «Адысеі». Ноту прысвечаны адзін з арфічных гімнаў. Нота прысылаў тытан Геліяс.

Нот звычайна малюецца ў выглядзе крылатага бажаства, як правіла, пад праліўным дажджом.

Гл. таксама Вятры ў старажытнагрэчаскай міфалогіі

Літаратура Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — : Беларусь, 2001. Нот // Мифологический словарь / Под ред. Г. В. Щеглова и В. Арчера. — : ACT: Астрель: Транзиткнига, 2006.

Спасылкі

Greek mythology: Notus

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі неба і надвор’я