Ана́нке, Ана́нка (, «непазбежнасць, лёс, патрэба, неабходнасць») — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. В 2 т. Т.1. — М., 1991-92. — С.75 бажаство неабходнасці, непазбежнасці, персаніфікацыя лёсу і перадвызначанасціГл. Алкман, фр.102 Пейдж, Арфічныя гімны III 13, Сімій Родаскі. Крылы Эрота (АП XV 24); Нон. Дзеянні Дыяніса II 678.. Шанавалася ў арфічных вераваннях. Ананке блізкая да Адрастэі і Дыке.

Паводле орфікаў, дачка Афрадыты УранііАрфічныя гімны LV 4. Паводле орфікаўОрфіка, фр.126 Керн і Платона, маці мойраў (ад Зеўса). Паводле Плутарха, нарадзіла Адрастэю ад ЗеўсаПлутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 25. Яе храм у КарынфеПаўсаній. Апісанне Элады II 4, 7.

Паводле Платона, паміж каленаў Ананке круціцца верацяно, вось якога — сусветная вось, мойры ж час ад часу дапамагаюць вярчэннюГл. Платон. Дзяржава X 616с, Тымей 48а..

Уяўленне пра Ананке ясна адбілася ў «Праметэі» Эсхіла (ахвяра Ананке — Праметэй); сюды ж адносіцца: пераслед эрыніямі мацізабойцы Арэста ў трагедыі «Эўменіды», праклён сям'і Эдыпа і яго жудасныя мімавольныя злачынствы ў незахванай трагедыі Эсхіла, а асабліва ў трагедыях Сафокла «Эдып-цар» і «Эдып у Калоне».

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Багі лёсу і выпадку Катэгорыя:Багіні часу і лёсу Катэгорыя:Багі паводле алфавіта